Русіфікацыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 1:
'''Русіфікацыя''' ({{lang-ru|русский|скарочана}} + {{lang-la|-fico|скарочана}} «раблю») — лучнасць захадаў уладаў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыяй]], а пазней і [[СССР]], скіраваных на насаджэнне рускай нацыянальна-палітычнай перавагі на землях, заселеных іншымі народамі, з мэтай наступнай іх [[Асіміляцыя, сацыялогія|асіміляцыі]] і дасягнення перавагі рускіх мовы і культуры на дадзенай тэрыторыі.
 
=== У Расійскай імперыі ===
[[28 мая]] [[1772]] года адразу па [[Першы падзел Рэчы Паспалітай#.D0.9F.D0.B0.D0.B4.D0.B7.D0.B5.D0.BB.D1.8B .D0.A0.D1.8D.D1.87.D1.8B .D0.9F.D0.B0.D1.81.D0.BF.D0.B0.D0.BB.D1.96.D1.82.D0.B0.D0.B9|першым падзеле]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] расійская імператрыца [[Кацярына II]] падпісала Наказ, паводле якога ўсе губернатары «былых польскіх» (гэта значыць — беларускіх) губерняў абавязваліся складаць свае выракі, пастановы і загады толькі на рускай мове. Жыхарам дазвалялася карыстацца сваёй мовай і сваімі законамі толькі калі гэта не краналася сферы ўлады. [[8 мая]] [[1773]] года Кацярына II падпісала чарговы Наказ «Аб заснаванні ў Беларускіх губернях губернскіх і правінцыйных земскіх судоў», дзе было яшчэ раз пазначана пра абавязковае выкарыстанне ў справаводстве толькі рускай мовы<ref>Дакументы i матэрыялы па гiсторыi Беларусi. Т. 2. — Мн., 1940.</ref>.
 
Радок 35:
Апроч таго, істотнымі фактарамі расіізацыі ў «Паўночна-заходнім краі» з'яўляліся падвышаныя (параўнальна з метраполіяй) аклады і разнастайныя прывілеі для чыноўнікаў-выхадцаў з цэнтральнай Расіі, а таксама расійскае войска, шматлікія гарнізоны якога стала размяшчаліся ў беларускіх гарадах і мястэчках<ref>[http://old.knihi.com/pytanni/086.html Калі ў Беларусі пасяліліся рускія?]</ref>.
 
=== У СССР ===
У адпаведансці з [[СССР|савецкай]] [[камунізм|камуністычнай]] тэорыяй працэс зліцця ўсіх народаў [[СССР|Савецкага Саюза]] ў адну нацыю мусіў адбывацца на падставе ўзаемнага скрыжоўвання нацыянальных элементаў усіх народаў, у тым ліку мовы. Насамрэч гэты працэс праводзіўся толькі на падставе [[Расія|рускай]] нацыянальнай базы — на базе рускіх гісторыі, культуры, мовы і патрыятызму<ref name="ehb">Русіфікацыя //</ref>.
 
Радок 62:
[[26 мая]] [[1983]] была прынятая пастанова ЦК КПСС і Савету Міністраў СССР, аб павелічэнні на 15% заробку настаўнікаў рускай мовы ў беларускамоўных школах. Пастанова прадугледжвала са студзеня 1984 года павелічэнне на 15% стаўкі настаўнікаў падрыхтоўчых і другіх-трэціх класаў, якія ведалі рускую мову, і настаўнікаў рускай мовы і літаратуры ў 4—11 класах агульнаадукацыйных школ усіх тыпаў<ref name="atlantyda"/>.
 
=== Рэспубліка Беларусь ===
 
==== Кнігавыданне ====
Станам на 2014 год у краіне на беларускай мове выдавалася толькі 10-11 % кніг, пра што [[3 лютага]] [[2015]] года заявіла міністр інфармацыі [[Лілія Ананіч]]. Усяго ў 2014 годзе выйшла 11613 найменняў кніг агульным накладам 31,2 мільёна асобнікаў, па прыкладных падліках было толькі 3,4 мільёны кніг выйшлі на беларускай мове. Міністр адзначыла, што гэтыя лічбы адлюстроўваюць рэальны моўны стан кнігавыдання ў краіне<ref>[http://euroradio.fm/lichba-dnya-11-knig-yakiya-vyhodzyac-u-kraine-vydayucca-na-belaruskay-move Лічба дня: 11 % кніг, якія выходзяць у краіне, выдаюцца на беларускай мове]</ref>.
 
==== Адукацыя ====
===== Дашкольныя ўстановы =====
У дзіцячых садках па-беларуску ў [[2014]] годзе навучалася 11 % дашкольнікаў (45 тысяч чалавек), а ў [[2013]] годзе іх было яшчэ 11,4 %<ref name="нарастае" />. У [[Мінск]]у ў беларускамоўныя групы запісаныя менш за 3 тысячы дзетак, што складае ўсяго 3,2% ад агульнай колькасці<ref name=":0">[http://nn.by/?c=ar&i=152272 Страшныя лічбы русіфікацыі: з 2010 года колькасць белмоўных вучняў зменшылася на 43 тысячы, белмоўнае студэнцтва практычна ліквідавана]. [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]
</ref>.
Радок 141:
|}
 
===== Сярэдняя адукацыя =====
У школах адносна высокі паказчык (14,5%) трымаецца за кошт вясковых школ, так сярод 135 тысяч беларускамоўных школьнікаў толькі 14 500 вучацца ў гарадах. Але і гэта лічба імкліва памяншаецца<ref name=":0" />, так за перыяд з 2004 да 2014 года доля беларускамоўных вучняў скарацілася з 24,8 % да 15 % (142 тысяч чалавек)<ref name="нарастае" />. У 2013 годзе такіх налічвалася 16,4 %. Самы нізкі паказчык па Мінску<ref name="нарастае" />, дзе ў [[2013]]—[[2014]] на­ву­чаль­ным го­дзе ў 148 кла­сах з бе­ла­рус­кай мо­вай на­ву­ча­лі­ся ўся­го 1,6 % ад агуль­най коль­кас­ці мін­скіх школь­ні­каў, што ў 1,5 ра­за менш, чым было за пяць га­доў да таго<ref name="zviazda_50146">[http://zviazda.by/2014/08/50146.html Скараціць нельга пакінуць] // [[Звязда (газета)|Звязда]]</ref>. Толькі за перыяд з 2011 да 2014 года ў асоб­ных ра­ё­нах Беларусі ў да­школь­ных уста­но­вах, шко­лах і гім­на­зі­ях уво­гу­ле знік­лі бе­ла­рус­ка­моў­ныя кла­сы і групы<ref name="zviazda_50146"/>.
 
Радок 214:
|}
 
===== Сярэдняя спецыяльная адукацыя =====
Колькаць навучэнцаў у беларускамоўных каледжах у перыяд з [[2010]] года па [[2014]] год скарацілася ў дзесяць разоў і складае ўсяго 300 чалавек. Яшчэ 21 800 (16,9%) чалавек навучаюцца па-руску і па-беларуску, што на практыцы азначае, што выкладанне адзінкавых дысцыпліны на беларускай мове<ref name=":0" />.
{| class="wikitable"
Радок 244:
|}
 
===== Вышэйшая адукацыя =====
У Рэспубліцы Беларусь не існуе аніводнай вышэйшай навучальнай установы, дзе б выкладанне вялося па-беларуску. Па-беларуску вышэйшую адукацыю ў [[2014]] атрымліваў усяго 1 з 670 студэнтаў, агулам гэта складае каля 600 чалавек, у той час як яшчэ ў [[2013]] годзе гэта лічба была каля 700 чалавек<ref name="нарастае">[http://nn.by/?c=ar&i=122637 Русіфікацыя нарастае: па-беларуску навучаецца кожны сёмы школьнік і толькі 1 з 670 студэнтаў]</ref>. Паводле іншых звестак, на беларускай мове станам на 2014 год навучаецца ўсяго 300 чалавек, што азначае скарачэнне ў 6 разоў усяго за адну пяцігодку<ref name=":0" />.
{| class="wikitable"
Радок 274:
|}
 
== Помнікі і памятныя знакі ==
==== Бізнес ====
23 чэрвеня 2017 году на доме па адрасе вуліца Савецкая 17 (сярод краязнаўцаў і гісторыкаў вядомы як «дом Абрампольскага») з'явілася памятная шыльда, якая сведчыць, што ў доме ў 1922 годзе знаходзіўся Аддзел аховы рэвалюцыйнай законнасці народнага камісарыяту юстыцыі БССР ([[ОГПУ]], папярэднік [[НКВД]]). Адначасова з гэтым улады праігнаравалі факт, што ў гэтым доме жыла беларуская мецэнатка [[Магдалена Радзівіл]], якая фінансава дапамагала выдаваць першыя кнігі [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]], [[Максім Гарэцкі|Максіма Гарэцкага]] і адкрывала беларускія школкі. Памятная шыльда, прысвечаная Магдалене Радзівіл, на доме адсутнічае. Акурат пасля таго, як у Доме Абрампольскага разьмясьцілі першую ў БССР пракурорскую ўстанову, у краіне пачалася першая хваля рэпрэсій. Па класіфікацыі гісторыка [[Уладзімір Адамушка|Ўладзіміра Адамушкі]], прыведзенай у кнізе «Палітычныя рэпрэсіі 20–50-х гадоў у Беларусі», яна працягвалася з 1923 да 1928 году. У тагачаснай Беларусі, якая на 1923 год была па тэрыторыі меншая за сучасную ў чатыры разы, а на 1928 — амаль удвая, арыштавалі прыкладна столькі ж людзей, колькі і па ўсёй Расіі. Згодна з падлікамі гісторыкаў, маштабы рэпрэсій у Беларусі ў першай палове 20-х гадоў значна перавышалі тыя, якія адбываліся на іншых тэрыторыях СССР. У сярэднім жыхар Беларусі меў у 20 разоў больш шанцаў быць рэпрэсаваным, чым жыхар [[РСФСР]]. Першымі пракурорамі БССР, якія не толькі працавалі ў доме Абрампольскага, але і жылі там, былі Адольф Гентнер (займаў пасаду з 1925 па 1928 гады), Маісей Сегаль (1925–1928), Максім Ляўкоў (1929–1931). Усе яны пазьней таксама сталі ахвярамі рэпрэсій. Усталяванне шыльдаў карнаму акупацыйнаму органу сведчыць пра працяг русіфікацыі Беларусі і прывівання беларусам расійска-цэнтрычнага светапогляду<ref>[https://www.svaboda.org/a/na-dom-dzie-zyla-mahdaliena-radzivil-paviesili-syldu-pra-supracounikau-ohpu/28575404.html На дом, дзе жыла Магдалена Радзівіл, павесілі шыльду пра супрацоўнікаў ОГПУ] // Беларуская служба радыё Свабода</ref>.
 
==== Бізнес ====
Выкарыстанне беларускай мовы ў гандлі было абмежавана Тэхнічным рэгламентам [[Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі|Мытнага саюза]] 022—2011, паводле якога (п. 1 арт. 4.1) усе тавары павінны абавязкова маркіравацца на рускай мове<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=141775 У Беларусі забароненыя этыкеткі на беларускай мове?]</ref>.