Русіфікацыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 274:
|}
 
=== Помнікі і памятныя знакі ===
23 чэрвеня 2017 году на доме па адрасе вуліца Савецкая 17 (сярод краязнаўцаў і гісторыкаў вядомы як «дом Абрампольскага») з'явілася памятная шыльда, якая сведчыць, што ў доме ў 1922 годзе знаходзіўся Аддзел аховы рэвалюцыйнай законнасці народнага камісарыяту юстыцыі БССР ([[ОГПУ]], папярэднік [[НКВД]]). Адначасова з гэтым улады праігнаравалі факт, што ў гэтым доме жыла беларуская мецэнатка [[Магдалена Радзівіл]], якая фінансава дапамагала выдаваць першыя кнігі [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]], [[Максім Гарэцкі|Максіма Гарэцкага]] і адкрывала беларускія школкі. Памятная шыльда, прысвечаная Магдалене Радзівіл, на доме адсутнічае. Акурат пасля таго, як у Доме Абрампольскага разьмясьцілі першую ў БССР пракурорскую ўстанову, у краіне пачалася першая хваля рэпрэсій. Па класіфікацыі гісторыка [[Уладзімір Адамушка|Ўладзіміра Адамушкі]], прыведзенай у кнізе «Палітычныя рэпрэсіі 20–50-х гадоў у Беларусі», яна працягвалася з 1923 да 1928 году. У тагачаснай Беларусі, якая на 1923 год была па тэрыторыі меншая за сучасную ў чатыры разы, а на 1928 — амаль удвая, арыштавалі прыкладна столькі ж людзей, колькі і па ўсёй Расіі. Згодна з падлікамі гісторыкаў, маштабы рэпрэсій у Беларусі ў першай палове 20-х гадоў значна перавышалі тыя, якія адбываліся на іншых тэрыторыях СССР. У сярэднім жыхар Беларусі меў у 20 разоў больш шанцаў быць рэпрэсаваным, чым жыхар [[РСФСР]]. Першымі пракурорамі БССР, якія не толькі працавалі ў доме Абрампольскага, але і жылі там, былі Адольф Гентнер (займаў пасаду з 1925 па 1928 гады), Маісей Сегаль (1925–1928), Максім Ляўкоў (1929–1931). Усе яны пазьней таксама сталі ахвярамі рэпрэсій. Усталяванне шыльдаў карнаму акупацыйнаму органу сведчыць пра працяг русіфікацыі Беларусі і прывівання беларусам расійска-цэнтрычнага светапогляду<ref>[https://www.svaboda.org/a/na-dom-dzie-zyla-mahdaliena-radzivil-paviesili-syldu-pra-supracounikau-ohpu/28575404.html На дом, дзе жыла Магдалена Радзівіл, павесілі шыльду пра супрацоўнікаў ОГПУ] // Беларуская служба радыё Свабода</ref>.