Znich: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др новы альбом
вікіфікацыя
Радок 1:
{{Музычны калектыў|Назва=Znich|Подпіс=|Ключ=|Лога=|Шырыня_лога=|Фота=Basowiszcza-Znich.JPG|Апісанне_фота=Гурт Znich на «[[Басовішча|Басовішчы]]-2007»|Шырыня_фота=|Гады=[[1996 год у гісторыі музыкі|1996]] — па сённяшні дзень|Краіна=Беларусь|Горад=[[Мінск]]|Мова=[[Беларуская]]|Жанр=[[метал]]|Жанры=|Псеўданім=|Псеўданімы=|Лэйбл=[[БМА]]|Лэйблы=|Тэматыка=|Склад=[[Алесь Таболіч]]
[[Руслан Ільін]]
[[Аляксандр Burzum]]
Сяргей Абрамаў
[[Марына Макарэвіч]]
[[Кастусь Трамбіцкі]]
Сяргей Абрамаў|Былыя ўдзельнікі=[[Аляксандр Беленькі]]
[[Вікторыя Сычэвіч]]
[[Аляксей Таргонскі]]
[[Аляксандра Сухадолава]]
[[Сяргей Стэц]]
[[Аляксандр Гарох]]
[[Цімур Ганбараў]]
[[Наталля Валынец]]
Сяргей Малінін
[[Павел Заручэўскі]]
[[Дзяніс Галіцкі]]|Сайт=|Іншыя праекты ўдзельнікаў=}}

'''Znich''' — беларускі [[метал]]-гурт з [[Мінск|Мінска]], заснаваны ў [[1996 год у гісторыі музыкі|1996]] годзе.

== Гісторыя ==
Гурт Znich утварыўся ў [[Мінск|Мінску]] ў [[1996 год у гісторыі музыкі|1996]] годзе ў складзе: [[Алесь Таболіч]] — спеў, Аляксандр Беленькі — клавішныя, Аляксей Таргонскі — гітара, Вікторыя Сычэвіч — бас, Аляксандр Гарох — ударныя. [[13 лютага]] [[1997 год у гісторыі музыкі|1997]] года адбылася прэзентацыя дэбютнага матэрыялу ў клубе «Вясёлка». Ён быў запісаны на студыі Prokl Enterprise і атрымаў назву «Язычнік Я…». Музыка гурту ў той перыяд уяўляла сабой сумесь [[doom]] і [[death metal]] з перавагай [[Сінтэзатар|клавішаў]] і [[Паганства|паганскай]] лірыкай, і, дзякуючы яе безумоўнай самабытнасці, Znich атрымалі падтрымку як з боку фанатаў, так і ў музычных крытыкаў. Наступная серыя канцэртаў упэўнена замацавала поспех праграмы, але ідэалагічныя рознагалоссі паміж Таболічам і Беленькім прывялі да развалу калектыва.

Пасля гэтага Алесь прымае рашэнне набраць іншых людзей, і неўзабаве да гурта Znich далучыліся: Аляксандр Камлюк — [[гітара]] (ex-[[Divina Enema]]), Павел Заручэўскі — [[Бас-гітара|бас]] і Дзяніс Галіцкі — [[Ударная ўстаноўка|ударныя]] (абодва ex-Hospice). Прыход новых людзей удыхнуў новае жыццё ў ідэі Алеся, і яго паганскія тэксты загучалі на фоне нацыянальных беларускіх мелодый у цяжкай апрацоўцы.

Перафарматаваны Znich упершыню заявіў аб сабе на акцыі Real Underground, якая адбылася ў [[Горад Мінск|Мінску]] [[6 чэрвеня]] [[1998 год у гісторыі музыкі|1998]] году. У наступным, рэгулярна прымаючы ўдзел у разнастайных канцэртах і фэстах, такіх як Рок-Купалле`98, Дубінушка`98, Baltic Thunder, NuCLEARfree Land, Ліда і г.д., Znich атрымалі рэпутацыю каманды, якая актыўна канцэртуе.

У складзе Znich з'явілася дзяўчына. Яе з'яўленне ў гурце, па словах Алеся, звязана з тым, што Znich цалкам адыйшлі клавішаў, нават жадалі ўвесці ў музыку народныя інструменты, а жаночы вакал дапаўняе канцэпцыю ўсёй музыкі гурта.

У [[1999 год у гісторыі музыкі|1999]] выходзіць новы альбом Znich «Дух Зямлі». ZNICH першапачаткова жадалі граць [[фолк]] у цяжкай інтэрпрэтацыі, жадалі паказаць беларускія музычныя нацыянальныя карані ў цяжкім варыянце. Яны паспрабавалі зрабіць новы матэрыял максімальна разнастайным, аднак вытрымалі яго ў рамках [[фолк-death]]. Шляхам доўгіх гутарак і разважанняў Znich знайшлі тую кропку, тую мэту, да якой будуць імкнуцца, а новая праграма — першы крок да гэтай мэты. «Дух Зямлі» хутчэй з'яўляецца «эскізам» да поўнафарматнага альбома. Рознапланавасць песень паказвае працэс пошуку новага аблічча каманды. Znich спынілі свой выбар стылістыкі на песні «Сонца, узыходзь!» Таксама яны запісалі кавер-версію гурта [[Sepultura]] «Propaganda». Гэтая рэч прызначаная для расійскай кампіляцыі, яе няма на самім альбоме, але можна пачуць на канцэртах.

Лірыка стала цікавейшай, стала несці большы філасоўскі падтэкст. Асноўная ідэя першага альбома была выяўленая ў форме казкі, тады Znich жадалі зрабіць альбом у стылі [[King Diamond]], толькі на паганскую тэму. «Дух Зямлі» распавядае аб прыродзе, яе прыгажосці, аб яе таямніцах. На вокладцы «Духу Зямлі» змешчаны старажытнаславянскі знак адзінаборства, сэнсам якога з'яўляецца ўзнікненне жыццёвай сілы і нараджэнне самой прыроды.

У лістападзе [[2000 год у гісторыі музыкі|2000]] года гурт браў удзел у першым беларускім свяце [[Фальклор|фолку]] «[[Таўкачыкі]]» ў [[Мінск|Мінску]]<ref>{{Cite web|author=Алег Улевіч|date=19 лістапада 2000|url=http://news.tut.by/society/1061_print.html|title=Таўкачыкі. Дзень другі|publisher=[[TUT.BY|Tut.by]]|accessdate=21 лютага 2017}}</ref>. Увесну [[2002 год у гісторыі музыкі|2002]] года гурт запісвае дзве новыя, найболей паказальныя песні і выпускае сінгл «Адчуванні вясны», дапоўніўшы яго старым хітом у новым ключы «Чорны Зьніч». Пазней гэтая песня трапляе на першы ў Беларусі зборнік цяжкай музыкі [[Hard Life Heavy Music I]] і на літоўскі зборнік Atlantida Vol.9.

Наступнай значнай падзеяй з'яўляецца выпуск кліпа на песню «Што за усё тлусцейшае». Пасля гэтага гурт удзельнічае ў фэсце [[Басовішча]]-2000.
Радок 26:
Увосень 2002 года ў гурце з'яўляецца [[Дуда|дудар]] Кастусь Трамбіцкі.

Зіма [[2002 год у гісторыі музыкі|2002]] — вясна [[2003 год у гісторыі музыкі|2003]] году — фінальны этап запісу: звядзенне і майстарынг на студыі Out of Records. Адбываецца заключэнне дамовы з Беларускай Музычнай Альтэрнатывай ([[БМА]]) на выпуск новага альбома ў [[CD]]-фармаце, а таксама на арганізацыю прэзентацыі ў Мінску і тура па [[Беларусь|Беларусі]] ў падтрымку выхада новага альбома.

Вясна 2003 года — выхад у свет другой часткі зборкі беларускага экстрыму [[Hard Life Heavy Music II]]. І гэтым разам новы трэк з амаль гатовага альбома «Не Сячы, Мой Татулька».

У [[2011 год у гісторыі музыкі|2011]] годзе гурт распачаў юбілейнае турнэ с прэзентацыяй новага альбома «Mroya».

У [[2016 год у гісторыі музыкі|2016]] годзе Znich пачалі запіс матэрыялу для новага альбома, які першапачаткова меркавалася выдаць да 20-годдзя гурта. Першай ластаўкай з будучага дыску стала песня «Дунаю», з якой гурт удзельнічаў у адборы на [[Конкурс песні Еўрабачанне 2016|Еўрабачанне-2016]].<ref>[http://www.experty.by/content/znich-pachali-zapis-novaga-alboma-da-20-goddzya-hurta Znich пачалі запіс новага альбома да 20-годдзя гурта / Experty.by]</ref> Новы альбом «Čorny Simval», які складаецца з 11 кампазіцый, быў запісаны на студыі ў [[Горад Гомель|Гомелі]] і прэзентаваны ў сакавіку [[2017 год у гісторыі музыкі|2017]] года.<ref name=":0">[http://www.experty.by/content/gurt-znich-pradstav-pershy-za-5-god-albom-slukhats Гурт Znich прадставіў першы за 5 год альбом (+слухаць)] / [[Experty.by]]</ref>

== Дыскаграфія ==