Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
|Сайт =
}}
'''Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч''' (нар. {{ДН|1|3|1948}}, [[Вёска Задуб'е, Ганцавіцкі раён|в. Задуб'е]] [[Ганцавіцкі раён|Ганцавіцкага раёна]]) — беларускі [[гісторык]], палітолагпубліцыст і палітычны дзеяч.
 
== Біяграфія ==
Выхоўваўся ў дзіцячым доме. У школе быў вучнем Рыгора Родчанкі, вядомага ў 1950-80-х гадах беларускага краязнаўцы са [[Слуцку]].
У [[1977]] скончыў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт]]. З [[1981]] працаваў у газеце «[[Літаратура і мастацтва]]», у [[1987]]—[[1992]] у часопісе «Крыніца» («Родник»), у [[1992]]—[[1998]] — у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, у [[1998]]—[[2002]] — у часопісе «Крыніца», адначасова выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Мінскім радыётэхнічным каледжы, Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Дз. Сахарава.
 
У 1964-65 рабочы Слуцкай макароннай фабрыкі. Са снежня 1966 літаратурны супрацоўнік газеты «Савецкае Палессе» ([[Ганцавічы]]), газет Капыльскага і Смалявіцкага раёнаў. У 1967 на працоўным стале Сідарэвіча быў знойдзены яго дзённік з крытыкай ленінізму і Леніна, за што яго звольнілі з працы.
 
Далей працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы. У гэты час падтрымліваў сувязі са студэнтамі філалагічнага факультэта БДУ Алесем Разанавым, Віктарам Ярацам, Львом Барташам, якія вясной 1968 арганізавалі на філфаку збор подпісаў за выкладанне большай колькасці прадметаў на беларускай мове. Улетку 1968 Сідарэвіча пазбавілі працы ў клубе.
 
У жніўні 1968 Анатоль Сідарэвіч адкрыта выказваўся супраць акупацыі Чэхаславакіі войскамі СССР. Яго прывезлі ў Баранавіцкае аддзяленне КДБ для «прафілактычнай гутаркі». Калі ў верасні 1968 Сідарэвіч захварэў на запаленне лёгкіх, яго падманным шляхам перавезлі з Ганцавічаў у псіхіятрычнае аддзяленне 2-й Мінскай клінічнай бальніцы. Там быў абвешчаны дыягназ «шызафрэнія» і праводзілася «лячэнне» аміназінам ды інсулінакаматозная «тэрапія». Сідарэвіча выпусцілі з псіхіятрычнага аддзялення 13 студзеня 1969, але ў далейшым насіў таўро псіхічна хворага, што ўплывала на асабістае жыццё і становішча на працы.
 
Уладкоўваўся на працу пры дапамозе сяброў і добразычліўцаў, у тым ліку Янкі Брыля і Міхася Тычыны. Працаваў у вясковых школах Маларыцкага і Капыльскага раёнаў. У 1977 годзе завочна скончыў філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта БДУ, потым аспірантуру філасофскага аддзялення.
 
У [[1977]] скончыў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт]]. З [[1981]] працаваў у газеце «[[Літаратура і мастацтва]]», у [[1987]]—[[1992]] у часопісе «Крыніца» («Родник»), у [[1992]]—[[1998]] — у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, у [[1998]]—[[2002]] — у часопісе «Крыніца», адначасова выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Мінскім радыётэхнічным каледжы, Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Дз. Сахарава.
 
== Дзейнасць ==
[[File:Sidarevic1998.jpg|thumb|Анатоль Сідарэвіч выступае на мітынгу, прысвечаным 80-м угодкам БНР (25.3.1998, Мінск). Фота [[Уладзімір Сапагоў|У. Сапагова]].]]
19 кастрычніка 1988 удзельнічаў ва ўстаноўчай канферэнцыі «Мартыралогу Беларусі», на якой быў створаны арганізацыйны камітэт [[Беларускі народны фронт «Адраджэньне»|Беларускага народнага фронту]]. У чэрвені 1989 выступіў з рэфератам пра суверэнітэт на устаноўчым з'ездзе БНФ у Вільні.
 
Адзін з ініцыятараў адраджэння сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі, заснавальнікаў і аўтараў праграмных дакументаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай грамады)<ref>{{Крыніцы/Памяць/Мінск|1к}} С. 558</ref>.