Манаун: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
Востраў Манаун месціцца ў 30 км на захад ад [[кантынент]]альнага ўзбярэжжа [[М'янма|М'янмы]], у 330 км на паўночны захад ад [[Горад Янгон|Янгона]]. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы усход — 33,69 км. Найбольшая шырыня — 23,2 км.
 
Для пейзажаў вострава Манаун характэрны пагоркі. Найвышэйшы пункт — 205 м. Маюцца малыя малыя [[вулкан]]ічныя конусы, якія адрозніваюцца пэўнай актыўнасцю, запасы [[нафта|нафты]] і [[Прыродны газ|прыроднага газу]]. У канцы [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. на востраве здарыўся моцны землятрус, што суправаджаўся [[цунамі]] і значнымі чалавечымі ахвярамі. Частку вострава займаюць [[лес|лясы]] і [[хмызняк]]і.
 
[[Трапічны клімат|Клімат трапічны]] вільготны, вызначаны ўздзеяннем сезонных [[мусон]]аў. Найбольш спякотныя месяцы — [[сакавік]] і [[красавік]]. Перыяд мусонаў цягнецца з [[чэрвень|чэрвеня]] да [[жнівень|жніўня]].
 
== Гісторыя ==
У старажытнасці востраў з'яўляўся важным [[гандаль|гандлёвым]] пунктам паміж [[Бенгалія]]й і [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіяй]]. У 1780-я гг. заваяваны [[Бірма]]й. У [[1824]] г. заняты [[Брытанская Ост-Індская кампанія|Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй]]. Афіцыйна далучаны да яе валоданняў у [[1826]] г. З [[1948]] г. у складзе незалежнай М'янмы.
 
== Эканоміка ==