Кот-д’Івуар: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 67:
 
== Геаграфія ==
{{main|Геаграфія Кот-д'Івуара}}
Паверхня пераважна раўнінная. Асобныя невысокія горныя масівы і плато на поўначы і захадзе; на стыку граніц [[Ліберыя|Ліберыі]], [[Гвінея|Гвінеі]] і Кот-д'Івуара — [[гара Німба]] (1752 м). Узбярэжжа нізіннае. Ёсць невялікія паклады [[жалезныя руды|жалезнай]], марганцавай, нікелевай, тытанавай, алавянай руды, [[золата]], [[алмаз]]аў, баксітаў. На шэльфе — радовішчы [[нафта|нафты]]. Клімат на поўдні [[экватарыяльны клімат|экватарыяльны]], на поўначы субэкватарыяльны. [[Тэмпература паветра]] ў ліпені 28-34 °C, у студзені каля 24 °C. На поўдні [[ападкі|ападкаў]] за год 1300—2400 мм, на поўначы — каля 1000 мм; ёсць сухі перыяд (лістапад-люты). Найбуйнейшыя рэкі: [[рака Кавалі|Кавалі]], [[рака Сасандра|Сасандра]], [[рака Бандама|Бандама]], [[рака Комаэ|Комаэ]]. На поўдні вечназялёныя экватарыяльныя лясы на чырвона-жоўтых фералітавых глебах. На поўначы лесасаванна з [[галерэйныя лясы|галерэйнымі лясамі]], высакатраўная саванна на чырвоных фералітавых глебах. Фаўна: афрыканскі слон, [[малпы]], [[бегемот]]ы, [[леапард]]ы, гіены, шакалы, [[антылопы]], [[кракадзілы]]; з насякомых муха цэцэ (на поўдні). Нацыянальныя паркі — Комаэ, Марахуэ, Таі, запаведнік Німба; рэзерваты.