Сквер імя Эдварда Вайніловіча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30:
Грамадскасць і каталіцкая супольнасць доўгі час дамагаліся ўвекавечання імя беларускага гаспадарчага, культурнага і палітычнага дзеяча [[Эдвард Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]], шырока вядомага як фундатара [[Касцёл Святога Сымона і Святой Алены|касцёла Святога Сымона і Святой Алены (Чырвоны касцёл)]], узведзенага ў памяць аб заўчасна памерлых дзецях. У [[2007]] годзе Камісія па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска вырашыла перайменаваць вул. Берсана ў гонар Вайніловіча, але гэтага так і не адбылося, паводле афіцыйнай версіі, праз парушэнне заканадаўчага парадку працэдуры<ref name="catholic">[https://catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/134695-vajnilovich.html 7 незвычайных фактаў пра Эдварда Вайніловіча, у гонар якога хочуць перайменаваць сквер у Мінску]</ref><ref name="ВайЛук">[http://nn.by/?c=ar&i=13402 Перайменаваць Берсана ў Вайніловіча можа толькі Лукашэнка]</ref>, паводле іншых версій — праз супрацьдзеянне праўладных камуністаў<ref name="МякБел">[https://www.svaboda.org/a/28565011.html Мяккая беларусізацыя: бел-чырвона-белы сьцяг, «Пагоня» і сквэр Вайніловіча]</ref>.
 
У [[2016]] годзе [[Каталіцкая Царква]] пачала працэс [[беатыфікацыя|беатыфікацы]]і Эдварда Вайніловіча. Акрамя таго на [[2017]] год прыпала 170-годдзе з дня яго нараджэння. У лютым [[2017]] года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапанавала назваць імем Эдварда Вайніловіча сквер каля касцёла Св. Сымона і Алены. Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі [[Мінгарвыканкам]]а на прымала меркаванні жыхароў горада па прапанаваным найменні<ref name="nn">[http://nn.by/?c=ar&i=185176 Сквер каля касцёла Св. Сымона і Алены прапаноўваюць назваць імем Эдварда Вайніловіча]</ref>. З улікам калектыўных зваротаў грамадзян з просьбай увекавечыць імя Вайніловіча ў гарадской прасторы, якія паступілі яшчэ ў [[2015]] годзе, «за» было сабрана 2.236 подпісаў, «супраць» — усяго 113<ref name="sb">[https://www.sb.by/articles/edinoglasno.html Единогласно! Мингорисполком поддержал инициативу газеты «Советская Белоруссия» о присвоении скверу за Красным костелом имени Эдварда Войниловича]</ref>. Галоўнымі праціўнікамі прысваення скверу імя Вайніловіча сталі камуністы з партыі «[[Справядлівы свет]]», на думку якіх, Вайніловіч меў прапольскія настроі<ref name="">[http://nn.by/?c=ar&i=192440 Камуністы-калякінцы і БХД пасварыліся, ці даваць імя Вайніловіча скверу за Чырвоным касцёлам]</ref>.
 
[[16 чэрвеня]] [[2017]] года Камісія на чале з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама [[Ігар Юркевіч|Ігарам Юркевічам]] з улікам перавагі станоўчых водгукаў грамадзян і меркавання [[Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук|Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук]] адзінагалосна прагаласавала за наданне імя Эдварда Вайніловіча скверу ў межах вуліц Савецкай і Свярдлова<ref name="sb"/>. 27 чэрвеня [[Мінскі гарадскі савет дэпутатаў]] прыняў рашэнне аб наданні скверу імя Эдварда Вайніловіча<ref>[http://minsk.gov.by/ru/news/new/2017/06/27/1270/ 27 Июня 2017 → Два сквера в Минске получили названия]</ref>.