Кот-д’Івуар: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 69:
{{main|Геаграфія Кот-д'Івуара}}
Паверхня пераважна раўнінная. Асобныя невысокія горныя масівы і плато на поўначы і захадзе; на стыку граніц [[Ліберыя|Ліберыі]], [[Гвінея|Гвінеі]] і Кот-д'Івуара — [[гара Німба]] (1752 м). Узбярэжжа нізіннае. Ёсць невялікія паклады [[жалезныя руды|жалезнай]], марганцавай, нікелевай, тытанавай, алавянай руды, [[золата]], [[алмаз]]аў, баксітаў. На шэльфе — радовішчы [[нафта|нафты]]. Клімат на поўдні [[экватарыяльны клімат|экватарыяльны]], на поўначы субэкватарыяльны. [[Тэмпература паветра]] ў ліпені 28-34 °C, у студзені каля 24 °C. На поўдні [[ападкі|ападкаў]] за год 1300—2400 мм, на поўначы — каля 1000 мм; ёсць сухі перыяд (лістапад-люты). Найбуйнейшыя рэкі: [[рака Кавалі|Кавалі]], [[рака Сасандра|Сасандра]], [[рака Бандама|Бандама]], [[рака Комаэ|Комаэ]]. На поўдні вечназялёныя экватарыяльныя лясы на чырвона-жоўтых фералітавых глебах. На поўначы лесасаванна з [[галерэйныя лясы|галерэйнымі лясамі]], высакатраўная саванна на чырвоных фералітавых глебах. Фаўна: афрыканскі слон, [[малпы]], [[бегемот]]ы, [[леапард]]ы, гіены, шакалы, [[антылопы]], [[кракадзілы]]; з насякомых муха цэцэ (на поўдні). Нацыянальныя паркі — Комаэ, Марахуэ, Таі, запаведнік Німба; рэзерваты.
 
== Насельніцтва ==
На поўдні і ў цэнтры краіны жывуць народы гвінейскай групы (анья, баўле, кру, т.зв.лагунныя плямёны, 55 % насельніцтва), на паўночным захадзе народы групы мандынга (малінке, бамбара, дан, квені, 21 %), на поўначы і паўночным усходзе народы групы гур (сенуфа, лобі, куланга, 23 %). На поўначы ёсць народы [[фульбэ]] і хаўса. У краіне працуе каля 2 млн.эмігрантаў з [[Буркіна-Фасо]], [[Малі]] і [[Гана|Ганы]]. У вялікіх гарадах групы ліванцаў і [[французы|французаў]]. 63 % вернікаў прытрымліваюцца мясцовых вераванняў, мусульман 23 % (пераважна на поўначы), хрысціян −14 % (пераважна на поўдні). Сярэднегадавы прырост каля 2,5 %. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 44 чал./км². У гарадах жыло 46 % насельніцтва (1996). Найбуйнейшыя гарады: [[горад Абіджан|Абіджан]], [[горад Бваке|Бваке]], [[Ямусукра]]. У [[сельская гаспадарка|сельскай]] і [[лясная гаспадарка|лясной гаспадарцы]] занята каля 40 % працаздольных, у прамысловасці — каля 30 %.
 
== Вядомыя асобы ==