Пётр Магіла: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Жыццепіс: дадана інфармацыя
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
→‎Жыццепіс: дадана інфармацыя
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 81:
Важным пунктам актыўнасці мітрапаліта Магілы было ўпарадкаванне богаслужбовай практыкі і выдавецкая дзейнасць. Рэлігійныя спрэчкі XVII стагоддзя патрабавалі выразнага і сучаснага выкладу асноў праваслаўнай веры. З гэтай мэтай ў 1640 годзе Пётр Магіла склікаў у Кіеве сабор (8-18 верасня), на які запрасіў духоўных і свецкіх асоб, у асноўным членаў брацтваў. Следствам гэтага сабора стала зацвярджэнне і новае выданне «Рытуала» (1646). У царкоўную гісторыю ён увайшоў як «Трэбнік Пятра Магілы» які доўгі час служыў праваслаўнаму духавенству ўсёй Рэчы Паспалітай, а затым і Расійскай імперыі. У Рытуале былі выкладзены не толькі малітвы і абрады, але таксама да яго былі дададзены тлумачэнні і парады, як у тым ці іншым выпадку варта сябе паводзіць і паступаць. Пад кіраўніцтвам Пятра Магілы ажыццявілі прагляд і выданне іншых богаслужбовых кніг. Адна з самых вядомых - гэта «Служэбнік» (1629, 1639)».
Таксама пад яго кіраўніцтвам быў складзены першы праваслаўны катэхізіс - «Праваслаўнае вызнанне веры». Для яго зацвярджэння ў 1642 годзе ў Яссах склікалі царкоўны сабор. На гэтым саборы, у прысутнасці прадстаўнікоў Рускай, Грэцкай і Малдаўскай Цэркваў катэхізіс быў разгледжаны і прыняты. Ён быў выдадзены ў Еўропе на грэцкай, лацінскай і польскай мовах, але толькі ўжо пасля смерці Петра Магілы. У 1696 годзе яго перадрукавалі ў Маскве, калі ён ужо заслужыў павагу ўсіх праваслаўных багасловаў заходняга свету. Доўгі час катэхізіс Пятра Магілы выконваў ролю поўнага выкладу праваслаўнай веры.
 
 
=Смерць і пахаванне =
 
 
Памёр Пётр Магіла 1 (11 студзеня) 1647 года, калі яму было ўсяго пяцьдзесят. На пасадзе мітрапаліта ён праслужыў усяго чатырнаццаць гадоў. 3 (19) сакавіка 1647 цела нябожчыка, згодна з яго волі, было перанесена і пакладзена ў Вялікай царквы Кіева-Пячэрскай лаўры.
 
У наш час магіла мітрапаліта знаходзіцца злева ад галоўнага ўваходу ва Успенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры. На месцы пахавання ўстаноўлена чорная гранітная пліта з адпаведным надпісам пра смерць вядомага мітрапаліта-архімандрыта Кіева-Пячэрскай лаўры.
 
== Спасылкі ==