Міхал Цяцерскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 35:
 
== Біяграфія ==
Паходжанне Міхала Цяцерскага дакладна невядомае. Некаторыя даследчыкі лічаць яго братам віленскага дамініканскага прыёра [[Фаўстын Цяцерскі|Фаўстына Цяцерскага]] і, у такім разе, сынам Яна Цяцерскага з [[Вармія|Варміі]], але яўных звестак у метрыках аб гэтым няма.<ref>„Byłbym najniespokojniejszym, gdybym ufności nie pokładał w nieprzebranej Najwyższej Opatrzności” – rekonstrukcja biografii Faustyna Ciecierskiego, s. 520 // Dominikanie na ziemiach polskich w XVIII i XIX wieku. Zbiór studiów, red. M. Miławicki, A. Markiewicz, Kraków 2009, s. 519–562.</ref>
 
Выкладаў рыторыку ў [[Забельскі дамініканскі калегіум|Забельскім дамініканскім калегіуме]] (цяпер [[Верхнядзвінскі раён]], [[Віцебская вобласць]]), дзе разам з [[Каятан Марашэўскі|К. Марашэўскім]] і Ю. Юрэвічам стварыў [[Забельскі школьны тэатр]]. Для яго перарабіў камедыю [[Мальер]]а «Лекар паняволі» («Доктар па прымусу», [[1787]] г.); увёў туды вобразы з якімі нагадваюць традыцыйныя беларускія інтэрмедыі, мальераўскі сюжэт напоўніў беларускім мясцовым каларытам. Трагедыі «Сапар» ([[1788]] г.), «Фемістокл» ([[1790]] г., абедзве на польскай мове) напісаны на сюжэты з антычнай гісторыі ў адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму. Камедыі «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі арлекіна» і «Камедыя» (абедзве 1790—91 г., на польскай мове) выкрываюць маральныя заганы беларускага феадальнага грамадства. Аўтар лібрэта оперы «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» ([[1789]] г.) і, як лічаць, арацыі «Пчолы» ([[1790]] г., абедзве на польскай мове), якія ставіліся ў тэатры, падручніка па рыторыцы (на лацінскай мове, рукапіс у бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта).