Розніца паміж версіямі "Касмапалітызм"

8 байтаў выдалена ,  3 гады таму
др
арфаграфія, вікіфікацыя
др (арфаграфія, вікіфікацыя)
'''Касмапалітызм''' (ад {{lang-grc|κοσμοπολίτης}} (kosmopolites) — касмапаліт, чалавек свету)  — [[ідэалогія]], [[светапогляд]], згодна з якім, ўсеусе чалавечыя [[этнічная група|этнічныя групы]] належаць да адной супольнасці, заснаванай на агульнай [[мараль|маралі]]. Касмапалітызм можа пацягнуць за сабой ідэю стварэння свайго роду сусветнага ўрада, ці можа проста звярнуцца да больш шырокіх маральных, эканамічных і / ці палітычныя адносін паміж [[дзяржава]]мі і асобамі з розных краін. Чалавек, які прытрымліваецца ідэі касмапалітызму ў любых яго формах называецца касмапалітам. Касмапалітызм гэта таксама ідэя сусветнага грамадзянства, якая ставіць агульначалавечыя інтарэсы і каштоўнасці вышэй за інтарэсы асобнай [[нацыя|нацыі]], альбо такі паняцце ўвогуле адмаўляюць.
 
Касмапалітычная супольнасць можа грунтавацца на ўсёабдымнай маралі, агульных эканамічных адносінах, альбо палітычнай структуры, якая ўключае ў сабе розныя народы. Напрыклад, [[Квамэ Энтані Апіа]] прадугледжвае магчымасць існавання касмапалітычнае супольнасці, у якой людзі з розных месцаў, прастораў (фізічных, эканамічных і іншых) уваходзяць у адносіны ўзаемнай павагі, нягледзячы на розныя вераванні і перакананні (рэлігійныя, палітычныя і іншыя).
 
== Гісторыя ==
Ідэі касмапалітызму мы можам упершыню бачыць у [[Дыяген]]а з [[Сіноп]]а (каля [[412 да н.э.]]), бацькі-заснавальніка руху [[кінікі|кінікаў]] у [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]]. Дыягена на пытанне, адкуль ён прыйшоў, адказаў: «Я грамадзянін свету (kosmopolitês)». Гэта была наватарска канцэпцыя, таму што шырокая аснова сацыяльнай ідэнтычнасці ў Старажытнай Грэцыі ў той час была за асобнымі гарадамі-дзяржавамі ([[поліс|полісамі]]амі) альбо за ўсімі грэкамі ([[эліны|элінамі]]) у цэлым. [[Стоікі]], якія пазней прынялі ідэю Дыягена і ператварылі ў натуральна поўнамаштабную канцэпцыю, пры гэтым падкрэслівалі, што кожны чалавек жыве адразу ў двух грамадствах  — мясцовай супольнасці, дзе ён нарадзіўся, і супольнасці чалавечых аргументаў і памкненняў. Заняпад палітычнага жыцця грэчаскіх гарадоў пасля [[Пелапанеская вайна|Пелапанескай вайны]], а таксама развіццё філасофскае думкі прывялі да адмоўных адносін элінаў да патрабаванняў абмежаванага мясцовага [[патрытызм]]у. Цяпер, са стратай незалежнасці і ўвогуле  — са скарачэннем значэння гарадоў у эканоміцы (асабліва пасля [[Македонскае заваяванне Грэцыі|македонскага]] і [[Рымскае заваяванне Грэцыі|рымскага заваявання]] [[Грэцыя|Грэцыі]]), элін пачаў усведамляць сябе грамадзянінам усяго свету.
 
У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] касмапалітызм меў рэлігійны характар і разглядаўся ў імкненні [[каталіцкая царква|каталіцкай царквы]] стварыць [[Папа Рымскі|папскую]] [[Тэакратыя|тэакратыю]], але не развіваўся ў тэарэтычным плане. Пачынаючы з [[XVI]] стагоддзя касмапалітызм носіць пераважна свецкі характар. У [[1544]] годзе [[Гіём Пастэль]] нанова вынаходзіць тэрмін «касмапалітызм», укладваючы ў яго не нябесны, а зямны сэнс, уяўляючы сабе сусветную дзяржаву як наднацыянальнае і пазарэлігійныя брацтва, заснаванае на свабодным выбары кожнага. Тым не менш, касмапалітызм знаходзіўся яшчэ ў стадыі станаўлення, развіваючыся ў тайных таварыствах [[Алхімія|алхімікаў]] і [[Герметызм|герметыстаў]].
 
[[Масонства]] стала першым буйным ачагом распаўсюджання касмапалітызму дзякуючы развітай структуры брацтва і палітычнаму ўплыву<ref>Фрейхоф Виллем. Космополитизм // Мир Просвещения. Исторический словарь</ref>. Станаўленне светапогляду супала з ростам [[пацыфізм|пацыфісцкіх]] настрояў стомленых ад войн еўрапейцаў, гэта прывяло да таго, што некаторыя дзеячы [[Эпоха Асветніцтва|эпохі Асветніцтва]], такія як [[Шарль-Луі дэ Секанда Мантэск'ё|Мантэск'ё]] і [[Вальтэр]], сталі бачыць рашэнне праблемы ў аб'яднанні Еўропы ў адзіную рэспубліку, у якой краіны павінны стаць правінцыямі. На гэтым шляху важную ролю адыгралі праекты «[[Вечны мір, філасофія|Вечнага міру]]» [[Ерамія Бентам|Бентама]] і [[Імануіл Кант|Канта]], якія прапануюць стварыць у Еўропе кангрэс, галоўнай мэтай якога было б аб'яднанне дзяржаў у справе міру. У сваіх разважаннях Кант ішоў далей і бачыў у касмапалітызме вянец гісторыі, лічачы яго натуральным станам чалавека.
 
Адраджэнне касмапалітызму адбываецца ў [[XX]] стагоддзі на хвалі моцных грамадскіх хваляванняў, звязаных з сусветнымі войнамі і рэвалюцыямі. У самым пачатку стагоддзя з'яўляецца ў разважаннях [[Марксізм|марксісцкай]] інтэлігенцыі як апанент [[інтэрнацыяналізм]]у, але прызнаецца, што ў параўнанні з ім ён безасабовы і непадыходзіць для [[сацыялізм]]у<ref>''Потресов А. Н.'' Интернационализм и космополитизм: две линии демократической политики</ref>. Аднак адзначаюць, што [[Уладзімір Ільіч Ленін]] развіваў ідэі пра знішчэнне ў далёкай перспектыве, «пасля здзяйснення[[дыктатура пралетарыята|дыктатуры пралетарыята]] ў сусветным маштабе», не толькі «раздробненасці чалавецтва на дробныя дзяржавы і ўсякай адасобленасці нацый, не толькі збліжэння нацый, але і зліцця іх»<ref>[http://lawtoday.ru/razdel/biblo/tgp/064.php Миф о формировании мирового государства и права в условиях глобализации]</ref>. Падобная думка развілася ў Еўропе з рухам [[безнацыяналізм]]у, які можна лічыць радыкальнай галіной касмапалітызму, у [[1921]] годзе [[Эжэн Ланці]] засноўвае [[Sennacieca Asocio Tutmonda|Сусветную Безнацыянальную Асацыяцыю]] (SAT), у задачу якой уваходзіць спрыяць знікненню ўсіх нацый як суверэнных саюзаў і выкарыстанне [[эсперанта]] як адзінай мовы культуры. У [[1931]] годзе публікуецца асноўны дакумент асацыяцыі - — «Маніфест Безнацыяналізму».
 
Пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] касмапалітызм у капіталістычных краінах выражаецца ў шэрагу паспяховых праектаў: [[10 снежня]] [[1948]] года прымаецца «[[Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека]]», якая замацавала ў міжнародным заканадаўстве натуральныя правы кожнага жыхара Зямлі, а ў [[1954]] годзе [[Гары Дэвіс]] засноўвае «[[Сусветны Урад Грамадзян Свету]]» (World Service Authority), некамерцыйную арганізацыю, вядомую выдачай «[[Пашпарт грамадзяніна свету|Пашпарта грамадзяніна свету]]». Працягвае развівацца філасофская платформа ў працах [[Жак Дэрыда|Жака Дэрыды]] і [[Эмануэль Левінас|Эмануэля Левінаса]].
 
У [[XXI]] стагоддзі касмапалітызм працягвае сваё развіццё на хвалі ўсеагульнай [[Глабалізацыя|глабалізацыі]]. Частка [[лібертарыянства|лібертарыянцаў]] і нават [[камунітарызм|камунітарыстаў]] у супрацьстаянні нігілізму і індывідуалізму разглядае касмапалітызм як адзін з найважнейшых слупоў свабоды чалавека.<ref>Галлахер. Противостоят ли друг другу коммунитаризм и космополитизм? http://academia.edu/2371246/Are_Cosmopolitanism_and_Communitarianism_Really_Opposites</ref>.
 
== Гл. таксама ==