Жыды (верш): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
У купалавай п'есе "Тутэйшыя" няма выказвання "Беларусь для беларусаў!"
Радок 7:
З 1916 па 1918 год Янка Купала не напісаў ніводнага твора. Але, мабыць, падзеі на Радзіме заахвоцілі яго да стварэння у 1919 годзе серыі артыкулаў. У артыкуле «За цэласнасць Айчыны» (газета «Беларусь») ён пісаў: «Беларусь вуснамі Ўсебеларускага з’езду 1917 года і Рады Рэспублікі абвясціла сябе незалежнай дзяржавай і як такая выступае на міжнароднай арэне. І як на такую глядзіць на яе ўвесь свет. Беларуская дэлегацыя ў Парыжы выразна ўспрымаецца як дэлегацыя Беларускай Народнай Рэспублікі... І толькі ідэя Беларускай дзяржавы, у якой беларускі народ быў бы гаспадаром, здольная моцна звязаць абедзве рэлігійныя групы ― католікаў і праваслаўных, так як і адным, і другім дзяржаўная незалежнасць Айчыны дае больш свабоды і шчасця».
 
У артыкуле «Незалежная дзяржава і яго народы» (лістапад 1919) Купала пісаў: «У нашым краі шмат жыве палякаў, рускіх, габрэяў, татараў... Лепшыя з гэтых людзей даўно ўжо прыйшлі да пераканання, што вольны беларус у сваёй незалежнай дзяржаве будзе да іх ставіцца куды дабразычлівей, чым беларус, паняволяны чужынцамі... У вольнай, незалежнай Беларусі не павінна быць «ні эліна, ні юдэя». Але у 1922 годзе герой купалаўскай п'есы «Тутэйшыя» заяўляе: «Беларусь для беларусаў!». Непрыманне «маскалёў» і «ляхаў», як прыгнятальнікаў беларускага народа, лейтматывам праходзіць у ранніх вершах Купалы: «Раз абселі Беларуса Маскалі ды Ляхі і давай яму сваяцтва тыкаці пад пахі» («Юда-Лях сакоча», 1914); «Вораг польскі і рускі шчыра множыў курганы, – не было Беларусі, толькі быў «Край забраны» («Летапіснае», 1928).
 
Польская газета «Prawda», іранічна ставячыся да творчасці Купалы, пісала, што ніякіх [[Беларуская мова|беларускай мовы]] і літаратуры няма, а Янка Купала проста выдумаў нейкую адзінкавую літаратурную мову, што «Купала, як і іншыя інтэлігенты, пераапранаецца ў пастуховую скуру»<ref> Наша Ніва, 1910, №38 </ref><ref>{{кніга|аўтар=Алесь Смалячук.|загаловак= Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях|спасылка=http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=2127|месца=Гродна|выдавецтва=Беларускае гістарычнае таварыства|год=2001|старонкі=|старонак=332|isbn=985-417-345-1}}</ref>.