Жыды (верш): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
У купалавай п'есе "Тутэйшыя" няма выказвання "Беларусь для беларусаў!"
Радок 9:
У артыкуле «Незалежная дзяржава і яго народы» (лістапад 1919) Купала пісаў: «У нашым краі шмат жыве палякаў, рускіх, габрэяў, татараў... Лепшыя з гэтых людзей даўно ўжо прыйшлі да пераканання, што вольны беларус у сваёй незалежнай дзяржаве будзе да іх ставіцца куды дабразычлівей, чым беларус, паняволяны чужынцамі... У вольнай, незалежнай Беларусі не павінна быць «ні эліна, ні юдэя». Непрыманне «маскалёў» і «ляхаў», як прыгнятальнікаў беларускага народа, лейтматывам праходзіць у ранніх вершах Купалы: «Раз абселі Беларуса Маскалі ды Ляхі і давай яму сваяцтва тыкаці пад пахі» («Юда-Лях сакоча», 1914); «Вораг польскі і рускі шчыра множыў курганы, – не было Беларусі, толькі быў «Край забраны» («Летапіснае», 1928).
 
Польская газета «Prawda», іранічна ставячыся да творчасці Купалы, пісала, што ніякіх [[Беларуская мова|беларускай мовы]] і літаратуры няма, а Янка Купала проста выдумаў нейкую адзінкавую літаратурную мову, што «Купала, як і іншыя інтэлігенты, пераапранаецца ў пастуховую скуру»<ref>[http://files.knihi.com/Knihi/uploaded02/Nasa_Niva.djvu.zip/1910_38.djvu Наша Ніва, 1910, №38 ]</ref><ref>{{кніга|аўтар=Алесь Смалячук.|загаловак= Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях|спасылка=http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=2127|месца=Гродна|выдавецтва=Беларускае гістарычнае таварыства|год=2001|старонкі=|старонак=332|isbn=985-417-345-1}}</ref>.
 
Сярод твораў Янкі Купалы гэтага перыяду вылучаецца верш «Жыды», апублікаваны 7 кастрычніка 1919 года ў газеце «Беларусь». Другая публікацыя была ажыццёўленая праз 70 гадоў у часопісе «Нёман» з прадмовай [[Алесь Віктаравіч Бяляцкі|Алеся Бяляцкага]], без 4-7 радкоў. Трэцяя публікацыя, цалкам, у зборы твораў Янкі Купалы 1997 года. Янка Купала ўключаў гэты верш у свой зборнік «Спадчына» (1922), але ў выніку яго там не аказалася. Прычына невядомая.