Жыды (верш): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Перадгісторыя верша: выправіў назву твора ў адпаведнасці з поўным зборам твораў Купалы
«Летапіснае» ніяк не можа быць залічана да ранніх вершаў (у час напісання Купалу было 46 год)
Радок 7:
З 1916 па 1918 год Янка Купала не напісаў ніводнага твора. Але, мабыць, падзеі на Радзіме заахвоцілі яго да стварэння у 1919 годзе серыі артыкулаў. У артыкуле «За цэласнасць Айчыны» (газета «Беларусь») ён пісаў: «Беларусь вуснамі Ўсебеларускага з’езду 1917 года і Рады Рэспублікі абвясціла сябе незалежнай дзяржавай і як такая выступае на міжнароднай арэне. І як на такую глядзіць на яе ўвесь свет. Беларуская дэлегацыя ў Парыжы выразна ўспрымаецца як дэлегацыя Беларускай Народнай Рэспублікі... І толькі ідэя Беларускай дзяржавы, у якой беларускі народ быў бы гаспадаром, здольная моцна звязаць абедзве рэлігійныя групы ― католікаў і праваслаўных, так як і адным, і другім дзяржаўная незалежнасць Айчыны дае больш свабоды і шчасця».
 
У артыкуле «Незалежная дзяржава і яе народы» (лістапад 1919) Купала пісаў: «У нашым краю шмат жыве палякаў, расійцаў, жыдоў, татараў... Лепшыя з гэтых людзей даўно ўжо прыйшлі да пераканання, што свабодны беларус у сваёй незалежнай дзяржаве будзе куды прыхільней адносіцца да іх, чымся беларус, падняволены чужынцам... У вольнай, незалежнай Беларускай дзяржаве не павінна быць "ні эліна, ні іудзея"». Непрыманне «маскалёў»расійскіх чыноўнікаў і «ляхаў»,польскіх абшарнікаў як прыгнятальнікаў беларускага народа, лейтматывам праходзіць у ранніх вершах Купалы: «Раз абселі Беларуса Маскалі ды Ляхі і давай яму сваяцтва тыкаці з-пад пахі» («Сваякі», 1914); «Я мець ад кагосьці і штосьці прывык: ад рускага чына - нагайку і штык, ад польскага пана - прыгон і бізун» («Я мець ад кагосьці...», 1914). У больш познім вершы, прысвечаным 10-годдзю БССР, Купала пісаў пра «годы няволі»: «Вораг польскі і рускі шчыра множыў курганы, – не было Беларусі, толькі быў «Край забраны» («Летапіснае», 1928).
 
[[Зянон Пяткевіч]] у змешчанай у польскай газеце «Prawda» рэцэнзіі на паэму «Адвечная песня» пісаў, што беларускай літаратуры няма і што Купала - «інтэлігент, які пераапранаецца ў пастуховую скуру»<ref>[http://files.knihi.com/Knihi/uploaded02/Nasa_Niva.djvu.zip/1910_38.djvu Наша Ніва, 1910, №38]</ref> Пасля рэзкага водгуку ў «Нашай ніве» на рэцэнзію З. Пяткевіча апошні даслаў у рэдакцыю «Нашай нівы» ліст, у якім (на беларускай мове!) пісаў, што яго няслушна зразумелі: «Калі я сказаў, што няма яшчэ беларускай літаратуры, то значыць, што няма яе мінуўшчыны, але я веру ў будучыню жывога народу. Беларуская літаратура яшчэ творыцца, расце з гэтага народу» <ref>[http://files.knihi.com/Knihi/uploaded02/Nasa_Niva.djvu.zip/1910_46.djvu Наша Ніва, 1910, №46]</ref>