Жыды (верш): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
«Летапіснае» ніяк не можа быць залічана да ранніх вершаў (у час напісання Купалу было 46 год)
У поўным зборы твораў Купалы гяма такога артыкула.
Радок 5:
У 1918 годзе Янка Купала жыў у [[Горад Смаленск|Смаленску]], з ліпеня працуючы агентам па забеспячэнні прадуктамі [[Заходняя вобласць|Заходняй вобласці]]. Быў слухачом факультэта гісторыі мастацтваў Смаленскага аддзялення [[:ru:Санкт-Петербургский археологический институт|Пецярбургскага археалагічнага інстытута]]. 21 студзеня 1919 года пераехаў у Мінск. Да таго часу, на тэрыторыі Беларусі ўтварылася [[Беларуская Народная Рэспубліка]], вышэйшым органам кіравання якой сталі Рада БНР і Народны сакратарыят, куды ўваходзілі прадстаўнікі [[Беларуская сацыялістычная грамада, 1902|Беларускай сацыялістычнай грамады]], [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|беларускіх эсэраў]] і двух жыдоўскіх партый: [[Бунд|Бунда]] і [[:ru:Поалей Цион|Паалей Цыона]]<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Белорусская Народная Республика|спасылка=|выданне=Белорусская ССР. Краткая энциклопедия|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1979|том=1|старонкі=67|старонак=768|isbn=}}</ref>.
 
З 1916 па 1918 год Янка Купала не напісаў ніводнага твора. Але, мабыць, падзеі на Радзіме заахвоцілі яго да стварэння у 1919 годзе серыі артыкулаў. У артыкуле «За цэласнасць Айчыны» (газета «Беларусь») ён пісаў: «Беларусь вуснамі Ўсебеларускага з’езду 1917 года і Рады Рэспублікі абвясціла сябе незалежнай дзяржавай і як такая выступае на міжнароднай арэне. І як на такую глядзіць на яе ўвесь свет. Беларуская дэлегацыя ў Парыжы выразна ўспрымаецца як дэлегацыя Беларускай Народнай Рэспублікі... І толькі ідэя Беларускай дзяржавы, у якой беларускі народ быў бы гаспадаром, здольная моцна звязаць абедзве рэлігійныя групы ― католікаў і праваслаўных, так як і адным, і другім дзяржаўная незалежнасць Айчыны дае больш свабоды і шчасця»{{крыніца?}}.
 
У артыкуле «Незалежная дзяржава і яе народы» (лістапад 1919) Купала пісаў: «У нашым краю шмат жыве палякаў, расійцаў, жыдоў, татараў... Лепшыя з гэтых людзей даўно ўжо прыйшлі да пераканання, што свабодны беларус у сваёй незалежнай дзяржаве будзе куды прыхільней адносіцца да іх, чымся беларус, падняволены чужынцам... У вольнай, незалежнай Беларускай дзяржаве не павінна быць "ні эліна, ні іудзея"». Непрыманне расійскіх чыноўнікаў і польскіх абшарнікаў як прыгнятальнікаў беларускага народа лейтматывам праходзіць у ранніх вершах Купалы: «Раз абселі Беларуса Маскалі ды Ляхі і давай яму сваяцтва тыкаці з-пад пахі» («Сваякі», 1914); «Я мець ад кагосьці і штосьці прывык: ад рускага чына - нагайку і штык, ад польскага пана - прыгон і бізун» («Я мець ад кагосьці...», 1914). У больш познім вершы, прысвечаным 10-годдзю БССР, Купала пісаў пра «годы няволі»: «Вораг польскі і рускі шчыра множыў курганы, – не было Беларусі, толькі быў «Край забраны» («Летапіснае», 1928).