Яцвягі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Лакалізацыя: цытуем літаральна
→‎Лакалізацыя: аб прыналежнасці даследчыкаў да польскай навукі згадваецца ў першым жа сказе
Радок 21:
Грунтуючыся на звестках польскіх храністаў XV—XVI стст. і картаграфіі геаграфічных назваў, вытворных ад этноніма «яцвягі», многія даследчыкі XIX ст. меркавалі, што да XIII ст. яцвягі засялялі шырокую прастору: Сувалкія, Падляшша, Берасцейскія землі і Верхняе Панямонне. Толькі нешматлікія гісторыкі (Ю. Кулакоўскі, П. Авенарыус) скептычна ставіліся да меркавання аб шырокім арэале рассялення яцвягаў<ref>[http://padaread.com/?book=35134&pg=421 Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 413.]</ref>.
 
У 1950-х гг. шмат увагі пытанням археалогіі і гісторыі яцвягаў сталі надаваць польскія навукоўцы (К. Мусяновіч, А. Камінскі, Е. Антановіч, Г. Лаўмяньскі), якія выказваліся супраць думкі аб шырокім рассяленні яцвягаў у старажытнасці<ref>[http://padaread.com/?book=35134&pg=421 Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 413.]</ref>. Паводле назіранняў польскай даследчыцы К. Мусяновіч, яцвягі сяліліся на поўнач ад р. Нараў. Польскі вучоны А. Камінскі склаў і выдаў у [[1956]] г. грунтоўную бібліяграфію па археалогіі яцвягаў. Ён абмяжоўваў тэрыторыю рассялення яцвягаў раёнам [[горад Сувалкі|Сувалкаў]] і найбліжэйшымі да іх землямі (на поўнач ад р. Бебжа)<ref>[http://padaread.com/?book=35134&pg=421 Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 413.]</ref>. Камінскі ўказваў, што ў пісьмовых крыніцах няма цалкам пэўных дадзеных на карысць шырокага рассялення яцвягаў, а археалагічных помнікаў, якія можна было б звязаць з яцвягамі, няма ні ў Падляшшы, ні ў Верхнім Панямонні. Каменныя магілы, вядомыя ў Падляшшы, польскія даследчыкі лічылі за мазавецкія (належалі славянскаму племені [[мазаўшане|мазаўшанам]])<ref>[http://padaread.com/?book=35134&pg=421 Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 413.]</ref>.
 
Аднак гэта думка была адхілена ў навуцы, бо знайшлося нямала прамых і шмат ускосных сведчанняў на карысць больш шырокага рассялення яцвяжскіх плямён у старажытнасці<ref>[http://padaread.com/?book=35134&pg=421 Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 413.]</ref>. Навуковая дыскусія, якая мела месца ў 1960-ыя гг. і ў якой прынялі ўдзел лінгвісты і археолагі ([[А. Таўтавічус]], А. Ванагас, С. Савукінас, В. Сядоў і інш.), выявіла і пацвердзіла ранейшыя думкі аб тым, што арэал рассялення яцвягаў у даўнія часы ахопліваў вельмі шырокую тэрыторыю: паўночна-ўсходнія раёны сучаснай Польшчы (у тым ліку і [[Падляшша]]), землі беларускага Панямоння і часткі берасцейскага Пабужжа, поўдзень сучаснай Літвы і літоўскае Занямонне<ref>[http://padaread.com/?book=35134&pg=422 Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 414.]</ref>. Зводны агляд яцвяжскіх пахавальных помнікаў і іх шырокі арэал лакалізацыі быў зроблены ў [[1964]] г. савецкім археолагам [[Валянцін Сядоў|Валянцінам Сядовым]], ён таксама лакалізуе яцвяжскае племя [[дайнова]] на правабярэжжы верхняга [[Нёман]]а.