Розніца паміж версіямі "Палац Рэспублікі (Мінск)"

няма тлумачэння праўкі
{{Славутасць
{{coord|display=title|53.903403|N|27.56034|E|format=dms|region:BY_scale:1000}}
|Тып =
|Беларуская назва = Палац Рэспублікі
|Арыгінальная назва =
|Выява =
|Подпіс выявы =
|Шырыня выявы =
|Статус =
|Краіна = Беларусь
|Краіна2 =
|Назва месцазнаходжання = Горад
|Месцазнаходжанне = Мінск
|lat_dir = |lat_deg = 53.903403|lat_min = |lat_sec =
|lon_dir = |lon_deg = 27.56034|lon_min = |lon_sec =
|region =
|CoordScale =
|Канфесія =
|Епархія =
|Добрапрыстойнасць =
|Ордэнская прыналежнасць =
|Тып кляштара =
|Тып будынка =
|Архітэктурны стыль =
|Аўтар праекта = [[М. Пірагоў]], [[Л. Зданевіч]], [[А. Шабалін]]
|Будаўнік =
|Заснавальнік =
|Першае згадванне =
|Заснаванне =
|Асноўныя даты = {{Славутасць/Даты||||||}}
|Скасаваны =
|Пачатак будаўніцтва =
|Заканчэнне будаўніцтва =
|Будынкі = {{Славутасць/Будынкі||||||}}
|Вядомыя жыхары =
|Рэліквіі =
|Настаяцель =
|Стан =
|Сайт =
|Commons =
}}
 
'''Палац Рэспублікі''' — будынак у [[Мінск]]у, размешчаны на [[Кастрычніцкая плошча, Мінск|Кастрычніцкай плошчы]].
 
== Гісторыя ==
'''Палац Рэспублікі''' размешчаны на Кастрычніцкай плошчы [[Мінск|Мінску]].
Ідэя будаўніцтва такога палаца паўстала ў пачатку 1980-х гадоў. Аднак распад [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] і пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, прывялі да фактычнага замарожвання будаўніцтва ў 1990-х гадах. Завершаны ў [[2000]] годзе<ref name="Шамрук"/>. Адкрыццё Палаца Рэспублікі адбылося [[31 снежня]] [[2001]]. <!--У яго склад уваходзяць:
 
Ідэя будаўніцтва такога палаца паўстала ў пачатку 1980-х гадоў. Аднак распад [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] і пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, прывялі да фактычнага замарожвання будаўніцтва ў 1990-х гадах. Адкрыццё Палаца Рэспублікі адбылося [[31 снежня]] [[2001]]. У яго склад уваходзяць:
* вялікая глядзельная зала на 2700 месцаў
* малая глядзельная амфітэатральная зала на 500 месцаў
* канферэнц-залы на 200 і 100 месцаў
* прэс-цэнтр
* урадавы комплекс з канферэнц-залай на 30 месцаў-->
 
== Архітэктура ==
Будынак Палаца Рэспублікі пабудаваны па праекце архітэктараў [[М. Пірагоў|М. Піраго]]ва, [[Л. Зданевіч]]а, [[А. Шабалін]]а. Палац завяршыў фарміраванне [[Кастрычніцкая плошча, Мінск|Кастрычніцкай плошчы]] ў [[Мінск]]у, ён развівае неакласічны варыянт [[рацыяналістычная архітэктура|рацыяналістычнай архітэктуры]], які бярэ пачатак ад маскоўскага Палаца з'ездаў (арх. [[М. Пасохін]] і інш., [[1961]] г.) і распаўсюджаны ў будаўніцтве буйных культурна-відовішчных збудаванняў у [[1970-я|1970]]-[[1980-я]] гг. [[Аб'ём, архітэктура|Аб'ём]] Палаца ўяўляе сабой буйнамаштабны паралелепіпед, [[фасад]]ы якога вырашаны строгім рытмам [[пілон]]аў, над ім ўзвышаецца [[сцэнічная каробка]]. Паводле стылістычных характарыстык і прынцыпаў уваходжання ў кантэкст асяроддзя будынак належыць да папярэдняга перыяду — яго [[маштаб]], які падаўляе асяроддзе, трансфармаваў характар вобразных сувязей ансамбля [[Праспект Незалежнасці, Мінск|праспекта Незалежнасці]]<ref name="Шамрук">{{крыніцы/Шамрук. Архітэктура Беларусі|}}</ref>.
 
=== Інтэр'ер ===
У склад будынка ўваходзяць некалькі груп памяшканняў: глядзельнага комплекса вялікай залы на 2700 месцаў, комплекса малых зал, урадавага блока, сцэнічных, дапаможных і тэхнічных памяшканняў. [[Фае]], размешчанае вакол [[глядзельная зала|глядзельнай залы]], разам з [[тэраса]]ванымі ўзроўнямі [[кулуары|кулуараў]] успрымаецца адзінай прасторай, адкрытай у навакольнае асяроддзе. Мастацкая канцэпцыя інтэр'ераў палаца пабудавана на спалучэнні [[Белы колер|бела]]-[[Залаты колер|залацістай]] каларыстычнай гамы і сістэмы дэкаратыўна-асвятляльных элементаў, якія развіваюць [[фальклор]]ную тэму (маст. [[У. Стальмашонак]] — прымаў удзел у першыя гады, [[В. Даўгала]], [[Ю. Івахнішын]], [[В. Чайка]]). Ідэя аўтараў складаецца ў адзінстве дэкаратыўнай, фукнцыянальнай і сімвалічнай ролі свяцільняў, для якіх былі выкарыстаны правобразы традыцыйных народных вырабаў з [[саломка|саломкі]] — «павукоў», а таксама рушнікоў з характэрным [[беларускі арнамент|беларускім арнаментам]]. Універсальнасць [[модуль]]нага элемента — аб'ёмнага [[шкло|шклянога]] [[ромб]]а — дазволіла стварыць вялікую колькасць разнастайных кампазіцый свяцільняў у фае і залах. Лірычную тэму ўносіць у інтэр'еры палаца серыя [[габелен]]аў, прысвечаных нацыянальнай культуры і прыродзе. Гэта заслона ў вялікай зале — габелен «Беларусь» (маст. [[В. Грыдзіна]], [[В. Крывашэева]]), заслона ў малой зале — габелен «Вясёлка» (маст. [[Г. Крываблоцкая]]), два габелены ў зале блока прэзідыума — «Мелодыя горада» і «Мелодыя края» (маст. [[Л. Бартлаў]], [[В. Маркавец-Бартлава]]), два габелены ў зале ўрадавага блока — «Зоў зямлі» і «Абуджэнне» (маст. [[Н. Пілюзіна]])<ref name="Шамрук"/>.
{{зноскі}}
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Palace of Republic, Minsk}}