Аляксей Пятровіч П’янкоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
У [[1925]] годзе скончыў грамадска-педагагічнае аддзяленне педагагічнага факультэта [[Пермскі дзяржаўны ўніверсітэт|Пермскага ўніверсітэта]], працаваў выкладчыкам гісторыі і грамадазнаўства ў школах г. [[Перм|Пермі]].
Скончыў [[Пермскі ўніверсітэт]]. Загадчык кафедры, дэкан гістарычнага факультэта, прарэктар па навуковай рабоце [[БДУ]], загадчык сектара Інстытута гісторыі [[АН БССР]] (1937—1941, 1945—1950). Працаваў у [[Магілёўскі педагагічны інстытут|Магілёўскім]] (з 1950), [[Мінскі педагагічны інстытут|Мінскім педагагічным інстытуце]] (1954—1978).
 
У перыяд вучобы і працы ў г. Пермі ў [[1920-я|1920-я]] гады прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Гуртка па вывучэнні Паўночнага края пры [[Пермскі ўніверсітэт|Пермскім універсітэце]] і Таварыства гістарычных, філасофскіх і сацыяльных навук. Займаўся даследаваннем сацыяльна-эканамічнай гісторыі [[Урал|Урала]] і Прыкам'я, галоўным чынам гаспадаркі ўральскай вёскі XVII–XVIII стст. Па заданні Археаграфічнай камісіі пры АН СССР праводзіў абследаванне фондаў Пермскага акруговага архіва з мэтай выяўлення гістарычных матэрыялаў. У прыватнасці, ім першым былі ўведзены ў навуковы ўжытак такія каштоўныя крыніцы па гісторыі прыкамскай прыгоннай вёскі і горназаводскіх гаспадарак строганаўскай групы як адказныя кнігі.
 
З [[1934]] года — дацэнт кафедры гісторыі народаў СССР у [[Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя У. Г. Караленкі|Палтаўскім педінстытуце]].
 
У [[1937]]–[[1941]] гадах — загадчык кафедрай гісторыі народаў СССР і адначасова з [[1937]] года — дэкан гістарычнага факультэта [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага ўніверсітэта]]. У 1937—1941 загадчык сектара Інстытута гісторыі [[АН БССР]].
 
У [[1941]]–[[1945]] гадах знаходзіўся ў эвакуацыі ў г. [[Перм|Пермі]], быў загадчыкам кафедрай гісторыі СССР [[Пермскі ўніверсітэт|Пермскага (тады Молатаўскага) універсітэта]].<ref>ПГУ в годы Великой Отечественной войны // Кертман Л. Е., Васильева Н. Е., Шустов С. Г. Первый на Урале. Пермь: Пермское книжное издательство, 1987. 235 с. С. 70.</ref>
 
З [[16 верасня]] [[1941]] года па — [[14 кастрычніка]] [[1941]] года — [[Дэкан, пасада|дэкан]] адноўленага пры [[Пермскі ўніверсітэт|Пермскім (Молатаўскім) універсітэце]] [[Гісторыка-філалагічны факультэт ПермДУ|гісторыка-філалагічнага факультэта]]<ref>Даныя архіва ПГНДУ.</ref>.
 
У другой палове [[1940-я|1940-х]] — пачатку [[1980-я|1980-х]] гадоў працаваў у [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускім універсітэце]]. У 1946–1950 ведаў там кафедрай гісторыі народаў СССР.
 
У [[1943]] годзе — [[Дэкан, пасада|дэкан]] гістарычнага факультэта [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага ўніверсітэта]].
 
Апроч навуковай дзейнасці, А. П. П'янкоў займаўся і грамадскай: у [[1938]]–[[1947]] гадах дэпутат Мінскага гарсавета.<ref>[http://www.hist.bsu.by/faculty/galereya-qdekany-fakultetaq/181-pyanko-alyaksej-pyatrovich.html П'янкоў Аляксей Пятровіч // Гістарычны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]]].</ref>
 
У 1945—1950 загадчык сектара Інстытута гісторыі [[АН БССР]]. У [[1948]] годзе абараніў у [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт|Ленінградскім дзяржаўным універсітэце]] доктарскую дысертацыю на тэму: «Феадальныя адносіны ў Паўночна-Усходняй Русі да пачатку XVI ст.». У тым жа годзе прысуджана ступень [[доктар гістарычных навук]], у [[1950]] годзе — навуковае званне [[прафесар]].
 
З [[верасень|верасня]] [[1948]] года — прарэктар па навуковай працы і па сумяшчальніцтве загадчык кафедрай гісторыі народаў СССР ([[1948|1946]]–[[1950|1950]]) [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага ўніверсітэта]].
 
З [[1950]] года працаваў у [[Магілёўскі педагагічны інстытут|Магілёўскім]], у 1954—1978 гадах -
[[Мінскі педагагічны інстытут|Мінскім педагагічным інстытуце]].
 
У [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускім універсітэце]] навуковая праца А. П. П'янкова працякала ў дзвюх абласцях: сацыяльная гісторыя Старажытнай [[Русь|Русі]] (якой прысвечаны дзве яго дысертацыі і некаторыя іншыя працы) і [[Гісторыя Беларусі|гісторыя Беларусі]].
 
== Літаратура ==