Пула: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{НП}}
'''Пула''' — горад у [[Харватыя|Харватыі]], на заходнім узбярэжжы паўвострава [[Істрыя]] ў [[Адрыятычнае мора|Адрыятычным моры]]. Насельніцтва — 57 460 чалавек (перапіс 2011 года). Пула — найбуйнейшы горад Істрыі, размешчаны амаль на самай ускрайку паўвострава. Звязаны рэгулярнымі міжгароднімі аўтобуснымі лініямі з іншымі буйнымі харвацкімі гарадамі, а таксама з [[Італія]]й і [[Славенія]]й. З Пулы вядзе шаша ўздоўж узбярэжжа ў бок гарадоў [[горад Ровінь|Ровінь]], [[горад ПорэчПорач|ПорэчПорач]] і [[горад Умаг|Умаг]] (A9); а таксама да [[горад Рыека|Рыекі]] і далей да астатняй Харватыі.
 
Побач з горадам размешчаны міжнародны аэрапорт.
Радок 6:
Насельніцтва занята ў турыстычнай галіне, рыбалоўстве і рыбапераапрацоўцы, вінаробстве, суднабудаванні, вытворчасці вырабаў са шкла, будаўнічай індустрыі. Суднаверф Uljanik.
 
== Гісторыя ==
Пула была заснавана [[Старажытная Грэцыя|старажытнымі грэкамі]], стаўшы адной з першых грэчаскіх калоній на поўначы Адрыятыкі. Росквіт горада прыпаў на эпоху [[Старажытны Рым|Старажытнага Рыма]]. Рымляне ацанілі важнае стратэгічнае становішча горада, пры іх Пула становіцца найбуйнейшым і найважнейшым горадам Істрыі, вядомым пад назвай ''Pietas Iulia Pola''. Шматлікія славутасці рымскіх часоў, якія захаваліся да нашых часоў, добра ілюструюць магутнасць і важнасць горада ў гэту эпоху.
 
З [[478]] года, часу падзення Заходняй Рымскай імперыі, і па [[1150]] год, калі горад стаў належаць [[Венецыя|Венецыі]], Пулай, як і ўсёй Істрыяй, валодалі [[лангабарды]], [[остготы]], [[франкі]], [[славяне]]. Апошнія прыйшлі на Істрыю ў [[VII]] стагоддзі.
 
[[Венецыянская рэспубліка|Венецыянскай рэспубліцы]] горад належаў больш за 600 гадоў аж да яе падзення ў [[1797]] годзе. У [[XIV стагоддзе|XIV]], [[XV стагоддзе|XV]] і [[XVI]] стагоддзях горад нярэдка апыняўся на пярэдняй лініі войнаў, якія Венецыя вяла з [[Генуэзская рэспубліка|Генуяй]] і з [[Габсбургская манархія|Габсбургамі]] за панаванне над Адрыятыкай. Некалькі разоў у час гэтых войнаў Пула акупавалася варожымі арміямі, некаторыя старажытнарымскія помнікі былі цалкам разбураны.
 
Пасля заканчэння войнаў з [[Напалеон]]ам у [[1813]] годзе Пула зноў адышла да [[Аўстрыя|Аўстрыі]].
 
[[Выява:Austro-Hungarian Dreadnoughts At Pula.jpg|thumb|left|Дрэдноўты ВМФ [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]] класа «[[Тэгетгоф]]» у гавані Пулы]]
 
Пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]], у [[1920]] годзе згодна з [[Рапальскі дагавор, 1920|Рапальскім дагаворам]] Пула разам з усім паўвостравам Істрыя перайшла Італіі, у той час як астатняя [[Далмацыя]] ўвайшла ў склад [[Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў|Каралеўствы сербаў, харватаў і славенцаў]], пазней [[Каралеўства Югаславія]].
 
У [[1943]] годзе, пасля капітуляцыі Італіі, Пула была акупавана нямецкімі войскамі.
 
Пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], у лютым [[1947]] года горад стаў часткай [[Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія|ФНРЮ]], большая частка італьянскага насельніцтва горада пакінула Пулу.
 
Пасля распаду Югаславіі ў [[1991]] годзе Пула стала часткай незалежнай Харватыі.
 
У гонар Пулы названы [[астэроід]] [[(142) Пулана]], адкрыты [[28 студзеня]] [[1875]] года аўстрыйскім астраномам [[Ёган Паліза|Ёганам Палізам]] у [[Аўстра-венгерская марская абсерваторыя ў Пуле|абсерваторыі Пула]], якая працавала ў горадзе ў 1871—1914 гадах, і дзе было адкрыта 29 астэроідаў.
 
== Славутасці ==
[[Выява:Croatia Pula Temple of Roma and Augustus 2014-10-11 11-30-05.jpg|thumb|left|150px|Храм Аўгуста]]
[[Выява:Pula amphitheater.JPG|thumb|200px|Амфітэатр Пулы]]
[[Выява:Croatia Pula Amphitheatre 2014-10-11 11-04-27.jpg|thumb|200px|Рымскі амфітэатр у Пуле]]
* '''[[Амфітэатр Пулы|Старажытнарымскі амфітэатр]]''' — пабудаваны ў [[I]] стагоддзі нашай эры. Гіганцкае збудаванне (яго памеры 133х105 метраў) умяшчала 23 тысячы гледачоў. Быў адным з шасці найбуйнейшых калізеяў Рымскай імперыі. Вельмі добра захаваўся. У наш час у амфітэатры праводзяцца буйныя канцэрты, у прыватнасці, у [[2005]] годзе ў ім адбыўся канцэрт [[Патрыцыа Буанэ]].
* '''Форум''' — рымскі форум, упадабанае месца выступлення харавых калектываў.
* '''[[Арка Сергіяў|Трыўмфальная арка Сергіяў]] (Залатая брама)''' ([[27 да н.э.]]) — старажытнарымская арка. Пазней была ўбудавана ў гарадскую браму. Побач рэшткі гарадскіх сцен рымскага перыяду.
* '''Храм Аўгуста''' (паміж 2 годам да н.э. і 14 годам) — старажытнарымскі храм у нядрэнным стане.
* [[Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі, Пула|Кафедральны сабор]] — сучасны будынак з'яўляецца вынікам некалькіх сярэдневяковых перабудоў раннехрысціянскага храма IV—V стагоддзяў.
* '''Ратуша''' ([[1296]]).
* '''Царква Св. Мікалая''' ([[VI стагоддзе]]) — класічная візантыйская базіліка з іканастасам [[XVIII]] стагоддзя; у наш час — дзеючая сербская праваслаўная царква.
* '''Крэпасць Каштэл''' ([[XVII стагоддзе]]) — венецыянская, пазней аўстрыйская крэпасць на вяршыні ўзгорка, якая ўзвышаецца над старым горадам.
 
== Гарады-пабрацімы ==
* {{Сцяг Расіі}} [[Наварасійск]], [[Расія]]
* {{Сцяг Украіны}} [[Ужгарад]], [[Украіна]]
* {{Сцяг Босніі і Герцагавіны}} [[Сараева]], [[Боснія і Герцагавіна]]
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
[[Катэгорыя:Гарады Харватыі]]