Джон Бродэс Уотсан: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{цёзкі2|Уотсан}} thumb|Джон Бродэс Уотсан '''Джон Бродэс Уотсан''' ({{lang-en|John...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{цёзкі2|Уотсан}}
[[Файл:John Broadus Watson.JPG|thumb|Джон Бродэс Уотсан]]
'''Джон Бродэс Уотсан''' ({{lang-en|John Broadus Watson}}, {{ДН|9|1|1878}} - — {{ДС|25|9|1958}}), - — амерыканскі псіхолаг, заснавальнік [[біхевіярызм]]у - — адной з самых распаўсюджаных тэорый ў заходняй псіхалогіі XX стагоддзя.
 
== Біяграфія ==
Эма і Пайкенс Уотсан - — бацькі Джона - — жылі ў Паўднёвай Каліфорніі, у невялікім мястэчку Трэвелерс-Рэста. Маці была вельмі рэлігійнай, таму жыццё хлопчыка праходзіла ў абмежаваннях і забаронах. Бацька аддаваў перавагу вольнаму жыццю, скандалы на гэтай глебе прывялі да сыходу бацькі з сям'і ў 1891 годзе, калі хлопчыку было 13 гадоў. Джон быў прывязаны да бацькі, таму цяжка перажываў расстанне і да канца жыцця не змог дараваць яму гэта.
 
Джон Уотсан вырас у Грынвіле (Паўднёвая Караліна) і атрымаў дыплом магістра ва Універсітэце Фурмана. Адзін з выкладчыкаў параіў паступіць яму ў [[Чыкагскі ўніверсітэт]] з мэтай вывучаць філасофію пад кіраўніцтвам Джона Дзьюі. Аднак, па яго ўласных словах, ён не разумеў, пра што наогул кажа Дзьюі і неўзабаве вырашыў змяніць навуковага кіраўніка, звярнуўшыся да псіхолага Джэймса Энджэла і фізіёлага Генры Дональдсана. Ён збіраўся працаваць разам з Жакам Лёбам над даследаваннем мозгу сабак. Сумесны ўплыў гэтых навукоўцаў прывёў яго затым да фарміравання строгага, аб'ектыўнага падыходу да даследавання паводзін.
 
Яго доктарская дысертацыя, абароненая ў Чыкагскім універсітэце ў 1903 годзе ("«Навучанне жывёл: Эксперыментальнае даследаванне фізічнага развіцця белага пацука ў спалучанні з ростам нервовай сістэмы») была першай сучаснай кнігай па паводзінах пацукоў.
 
24 лютага 1913 года Джон Уотсан прачытаў у Нью-Ёрку лекцыю (маніфест) «Псіхалогія з пункту гледжання біхевіярыста». З часу біхевіярызму псіхалогія стала бурна развівацца як эксперыментальная навука.