Вікіпедыя:Да перайменавання: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12:
::: Напэўна, трэба. Бо ў нас тут пакуль непаслядоўнасць - [[Імантс Кокарс]], але "Імант Зіеданіс". І гэта толькі з адным імем, а такіх прыкладаў дзясяткі (толькі з латышамі). Яшчэ адна заўвага (для разумення маштабу трагедыі): паэт [[Ояр Ваціетыс]]. У БелЭН ён "Ояр Отавіч Вацыеціс", у "Латышскай савецкай паэзіі" - "Оярс Ваціеціс", у навейшай "Анталогіі латвійскай паэзіі" - "Оярс Вацыеціс". Так што тут хоць да нейкага адзінага ўзору дайсці б... --[[Удзельнік:LexArt|LexArt]] ([[Размовы з удзельнікам:LexArt|размовы]]) 01:53, 8 ліпеня 2017 (MSK)
::::Для латышскай мовы ў нас ёсць [[латышска-беларуская практычная транскрыпцыя]] --[[Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў|Чаховіч Уладзіслаў]] ([[Размовы з удзельнікам:Чаховіч Уладзіслаў|размовы]]) 09:52, 8 ліпеня 2017 (MSK)
::::: Ёсць, тут ніхто не спрачаецца. Я пра тое, што ў некаторых выпадках, магчыма, давядзецца дадатковыя рэдырэкты рабіць, з варыянтаў, якія сустракаюцца ў БелЭн (як ужо зроблена ў артыкуле пра Ваціетыса) і ў кнігах, на напісанні паводле практычнай транскрыпцыі. І ў дадатак да гэтага вяртаць фіналі -с мужчынскім імёнам пакрысе. --[[Удзельнік:LexArt|LexArt]] ([[Размовы з удзельнікам:LexArt|размовы]]) 11:38, 8 ліпеня 2017 (MSK)
 
== Да н.э. → Да н. э. ==