Розніца паміж версіямі "Лунінец"

16 байтаў дададзена ,  3 гады таму
няма тлумачэння праўкі
Вядомы з [[1449]] пад назвай '''Малы Лулін''', шляхецкае ўладанне. З [[1471]] года сяло '''Лулінец''' маёнтка [[Ішкалдзь]], належала [[Неміровічы|Неміровіч]]ам. У [[1552]] удава [[Я. П. Неміровіч]]а [[Ганна Сапяжанка]] перадала сяло свайму пасынку [[Полацкі ваявода|полацкаму ваяводз]]е [[Станіслаў Станіслававіч Давойна|С. С. Давойне]]. Потым сяло належала [[Друцкія-Любецкія|Друцкім-Любецкі]]м, Граўжышскім, [[Кунцэвічы|Кунцэвіч]]ам, Долматам. З [[1561]] года сяло завецца '''Лунінец'''. З [[1588]] года ў [[Новагародскі павет|Новагародскім паве]]це [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]], 484 жыхары, 74 домы, [[вінакурня]]. У [[1622]] годзе Канстанцін Долмат падарыў Лунінец разам з сялянамі Дзятлавіцкаму мужчынскаму манастыру.
 
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай ([[1793]]) у складзе Расійскай імперыі. У [[1842]] маёнткі манастыра былі перададзеныя ў казну, а жыхары пераведзеныя ў катэгорыю дзяржаўных сялян. Развіццю Лунінца спрыяла будаўніцтва [[Палескія чыгункі|Палескіх чыгунак]]. З лістапада 1911 па люты 1912 тут жыў і працаваў [[Я. Колас]]. З [[1921]] у складзе Польшчы, горад, цэнтр павета. З 1939 у [[БССР]], з [[1940]] — цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Лунінцы і раёне акупанты знішчылі 16,6 тыс. чалавек, вывезлі ў Германію 2,3 тыс. чалавек.
 
== Насельніцтва ==