Леанід Васілевіч Аляксееў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 29:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся уў Растове-на-Доне, куды яго бацькі выехалі з [[Масква|Масквы]] пасля [[Грамадзянская вайна ў Расіі|Грамадзянскай вайны]] ад бяскорміцы. Паходзіў з сям'і патомных расійскіх інтэлігентаў. Яго бацька, Васіль Міхайлавіч Аляксееў, унук чэшскага арганіста Язэпа Краля, быў кампазітарам-тэарэтыкам, вучыўся ў Лейпцыгскай кансерваторыі, затым выкладаў тэорыю кампазіцыі. У [[1918]] ён ажаніўся наса сваёй вучаніцывучаніцай, КацярынеКацярынай ІванаўнеІванаўнай Гаражанкінай, дачцыдачцой вядомага рускага батаніка, прафесара Маскоўскага ўніверсітэта {{нп3|Іван Мікалаевіч Гаражанкін|Івана Мікалаевіча Гаражанкіна|ru|Горожанкин, Иван Николаевич}}.
 
Скончыў [[Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава|Маскоўскі універсітэтўніверсітэт]] ([[1948]]). У 1948—[[1950]] працаваў у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, з 1953 — у Інстытуце археалогіі АН СССР. У [[1962]]—[[1966]] выкладаў агульны курс археалогіі ў Магілёўскім педагагічным інстытуце.
 
Займаўся праблемамі гісторыі навукі, археалогіі, гісторыі архітэктуры і мастацтва Беларусі і Смаленшчыны 9-13 ст., вывучаў гісторыю археалогіі і краязнаўства гэтых рэгіёнаў, склаў іх падрабязныя археалагічныя карты. Таксама даследаваў працэс феадалізацыі Смаленскай зямлі, пытанні заселенасці, гістарычнай геаграфіі заходне-рускіх земляў 9-13 ст. Праводзіў раскопкі старажытных гарадоў Беларусі (Браслаў, Друцк, Мсціслаў) і Рослаўля, а таксама, у [[1956]] годзе, [[Баронікі, археалагічны помнік|археалагичнага помнiка ''Баронікі'']] — гарадзішча каля в. Баронікі [[Віцебскі раён|Віцебскага раёна]], якое знаходзіцца на паўночна—ўсходняй ускраіне вёскі, на левым беразе [[Рака Лучоса|р. Лучоса]].
 
Былi выяўлены: культурны пласт у цэнтры 0,2—0,3 м, з паўночнага боку — 0,9 м, ямы ад жытлаў слупавой канструкцыі. Знойдзены бронзавая умбонападобнаяўмбонападобная падвеска, жалезны нож з гарбатай спінкай, сякера скіфскага тыпу, 2 каменныя клінападобныя сякеры, глінянае прасліца, тачыльны брусок, каля 200 фрагментаў керамікі [[Днепра-дзвінская культура|днепра-дзвінскай культуры]] сярэдзіны I-га тысячагоддзя да н. э. — пачатку н. э. Кераміка ляпная ў большасці гладкасценная, зрэдку трапляюцца фрагменты, паверхня якіх пакрыта штрыхоўкай, асобныя чарапкі маюць адбіткі тэкстылю. Сярод знаходак скарб VI—VIII стст. з 3 драцяных скроневых кольцаў, якія мелі па 2 трапецападобныя падвескі.
 
Аўтар прац па гісторыі дзекабрызму на Беларусі, гісторыі дарэвалюцыйнай навукі.