Бук лясны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 370:
{{Біяфота|Copper-beeches-savernake-2005-05-18.JPG|ш=270|left|Букавая алея ў лесе Сэвернэйк|color=lightgreen}}
{{Біяфота|Tervuren ARB2JPG.jpg|ш=270|left|«Каралеўская» букавая алея ў дэндрапарку {{нп4|Тэрвюран|Тэрвюрана|ru|Тервюрен}}, Бельгія|color=lightgreen}}
Букавыя лясы і лясы з удзелам бука ў сваім першапачатковым выглядзе захаваліся на нязначнай плошчы. Часта бук еўрапейскі фармуе лясы, якія ўтвараюцца пасля ўмяшання чалавека. Фарміраванне шыракалістых лясоў натуральным шляхам адбываецца пасля шматразовых высечак лесу без моцных парушэнняў глебавага покрыва<ref name="УАА" />{{Стар.|314—315}}. Дзякуючы сваёй ценявынослівасці і канкурэнтаздольнасці бук здольны нармальна аднаўляцца як у полідамінантных лясах, так і ў бучынах<ref name="УАА"/>{{Стар.|242}}. Пасля {{нп4|выбарачная рубка|выбарачных|ru|Выборочная рубка}} і прыісковых высечак, якія выкарыстоўвалі ў працэсе лесанарыхтовак з X—XII стагоддзяў да сярэдзіны XIX стагоддзя ў ялова-піхтава-букавых лясах Карпат, адбывалася зарастанне ўтвораных вокнаў букам — як насенным, так і вегетатыўным шляхам. Пазіцыі елкі і піхты слабелі, яны цалкам выпадалі з {{нп4|[[дрэвастой|дрэвастою|ru|Древостой}}]], памяншаўся відавы склад кустоў і траў за кошт выпадзення святлалюбных відаў. Пасля выкарыстаных за апошнія 100—150 гадоў суцэльна-лесасечных высечак утварыліся высечкі, якія засаджвалі, наадварот, елкай і піхтай<ref name="УАА"/>{{Стар.|109—110}}.
 
У Германіі пасля бескантрольнага выкарыстання лясоў і ўзніклай небяспекі дэфіцыту дзелавой і паліўнай драўніны ў XIX стагоддзі прыйшлі да сістэмы рацыянальнага вядзення лясной гаспадаркі, у якой асноўнай задачай было доўгае выманне з лясоў найбольшай карысці. З'явілася практыка вырошчвання высокастваловых лясоў, у якіх аднаўленне лесу выраблялася натуральным, насенным шляхам. Высякаліся дрэвы, якія дасягнулі 100-200-гадовага ўзросту, а падрост, які з'яўляўся, прарэжваўся. Пры гэтым дуб, як больш святлалюбная парода, знік з дрэвастою, і з'явіліся чыстыя букавыя лясы, якія часта прымаюць за натуральныя<ref>{{кніга|аўтар=Вальтер Г.|загаловак=Общая геоботаника|спасылка=http://herba.msu.ru/shipunov/school/books/valter1982_obschaja_geobotanika.djvu|месца=М.|выдавецтва=Мир|год=1982|старонкі=80—82|старонак=264}}</ref>. У некаторых абласцях Германіі, напрыклад, у зямлі [[Рэйнланд-Пфальц]], на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў, пачынаючы з дваццатых гадоў XX стагоддзя, высаджваюць саджанцы бука ў лясах, якія складаюцца з елкі звычайнай, [[Дугласія|псеўдатсугі]] і хвоі.