Іосіф Вельямін Руцкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, стылявыя змены
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9:
У 16-гадовым веку І. Руцкі накіроўваецца за мяжу, каб прадоўжыць навучанне. Нейкі час ён слухае лекцыі ў [[Карлаў універсітэт|Карлавым універсітэце]] ў [[Прага|Празе]], затым тры гады праводзіць у Германіі і з выдатнымі адзнакамі заканчвае Вюрцбургскі ўніверсітэт. Матэрыяльную падтрымку ў часе навучання за мяжой ён меў ад маці, бо бацька памёр у 1590 г., яшчэ да яго ад'езду ў Чэхію. Але адданая кальвінізму Багуміла Корсак, дачуўшыся пра сімпатыі сына да каталіцтва, пазбавіла яго сродкаў да існавання. Пракуратар велікакняжацкай і польскай каталіцкіх правінцый айцец Бокса, які пазнаёміўся з Руцкім, даведаўшыся пра яго фінансавыя цяжкасці, параіў юнаку ехаць у [[Рым]] і паступіць у Грэчаскі калегіум, дзе багаслоўскую адукацыю можна было атрымаць бясплатна. І. Руцкі каля 1600 года быў залічаны ў Грэчаскі калегіум у Рыме. Тады ж ён урачыста пакляўся заўсёды трымацца ўсходняга веравызнання, бо гэта было адной з умоў прыняцця ў калегіум.
 
Дзесьці ў 1601 г. І. Руцкі вярнуўся на радзіму. Сустрэўшыся ў Вільні з мітрапалітам [[Іпацій Пацей|I.Iпаціем Пацеем]], асвечаны юнак прапанаваў свае паслугі і веды на карысць Уніяцкай Царквы. Але мітрапаліт стрымана паставіўся да прапазіцыі выхаванца еўрапейскіх універсітэтаў і параіў яму накіравацца ў новае падарожжа па Еўропе з дзецьмі віленскага ваяводы князя Радзівіла. Разгублены і занепакоены няўдачай, І. Руцкі едзе ў Руту да маці, каб адпачыць і вызначыцца з будучым заняткам.
 
Калі ў 1602 г. памёр рэктар Віленскай уніяцкай семінарыі Пётр Федаровіч, і Іпацій Пацей, пасля настойлівай просьбы каталіцкага біскупа [[Бенядзікт Война|Бенядзікта Войны]], згадзіўся прызначыць І. Руцкага кіраўніком семінарыі. 3 гэтага моманту пачалася яго сталая дзейнасць. На пасадзе рэктара, якую І. Руцкі займаў на працягу трох гадоў, ён ажыццявіў шэраг змен у сістэме навучання ў Віленскай семінарыі і падрыхтаваў навукова-педагагічны трактат пад тытулам «Дыскурсус» (блізу 1605), у якім абгрунтаваў неабходнасць карэнных рэформ у сферы адукацыі і выхавання. Гэтыя рэформы, на яго думку, мусілі істотна змяніць жыццё ўсёй Уніяцкай Царквы. Рэктар Віленскай семінарыі не меў, аднак, рэальных магчымасцей карэнным чынам рэфарміраваць усю сістэму навучання. Яго радыкальныя педагагічна-асветніцкія праграмы хоць і знайшлі разуменне сярод іерархаў, не маглі быць здзейсненыя ў найбліжэйшым часе ў маштабах усяе Уніяцкай Царквы. Магчыма, што і сам ініцыятар рэформ не выявіў асаблівай настойлівасці і паслядоўнасці ў дасягненні мэты.