Паўночны флот ВМФ СССР: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вычытка
→‎Гісторыя: дапаўненне
Радок 29:
== Гісторыя ==
=== Паўночная ваенная флатылія ===
У чэрвені [[1933]] года ў сувязі з абвастрэннем міжнароднай абстаноўкі было вырашана стварыць у басейне [[Баранцава мора|Баранцавага мора]] Паўночную ваенную флатылію. Для яе фарміравання ў маі—верасні 1933 года з Балтыйскага мора былі пераведзены 2 атрады караблёў. Першапачаткова флатылія базіравалася ў Мурманску. Да канца 1933 года флатылія мела ў сваім складзе 3 [[Эскадраны мінаносец|эсмінцы]], 3 [[Вартавы карабель|вартавых карабля]] і 3 [[Падводная лодка|падводныя лодкі]] ([[Падводныя лодкі тыпу Д|тыпу Д]]), якія былі арганізацыйна зведзены ў асобныя дывізіёны эсмінцаў, вартавых караблёў і падводных лодак. Акрамя таго, у яе ўваходзілі 3 тральшчыка, некалькі дапаможных суднаў, часткі берагавой абароны Мурманскага УР, пасты назірання і сувязі на ўзбярэжжы [[Кольскі заліў|Кольскага заліва]], гідраграфічная служба и служба тыла. Пасля завяршэння асноўных работ па стварэнню галоўнай базы ў [[Горад Палярны|Палярным]] туды былі пераведзены з Мурманска надводныя караблі (у кастрычніку 1934 года) і ПЛ (кастрычнік 1935 года), а таксама штаб, палітаддзел і іншыя ўстановы флатыліі. У верасні 1935 года ў Кольскі заліў было перабазіравана звяно самалётаў «МБР—2» — першае падраздзяленне марской авіяцыі флатыліі.
У чэрвені [[1933]] года ў сувязі з абвастрэннем міжнароднай абстаноўкі было вырашана стварыць у басейне [[Баранцава мора|Баранцавага мора]] Паўночную ваенную флатылію.
 
=== Перад вайной ===
Загадам наркама абароны СССР ад 11 мая 1937 года Паўночная марская флатылія была пераўтворана ў Паўночны флот. Былі прынятыя меры па далейшаму ўмацаванню яго карабельнага складу, удасканаленню баявой і палітычнай падрыхтоўкі асабовага склада. У часы [[Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940|савецка-фінскай вайны]] П. ф. паспяхова выканаў шэраг важных задач па падтрымцы і забеспячэнню баявых дзеянняў сухапутных войск.
 
=== Вялікая Айчынная вайна ===