Гарадзельская унія: Розніца паміж версіямі

др (Vector graphics)
Тэг: першае рэдагаванне
 
== Перадумовы ==
Перамога ў Вялікай вайне з Тэўтонскім ордэнам, што скончылася падпісаннем [[Першы Торунскі мір|Торунскага мірнага дагавору]] (1411), не стала канчатковым вырашэннем пагрозы для ВКЛ і Польшчы з боку крыжакоў. Торунскі дагавор быў кампрамісам, які не задавальняў ні адзін з бакоў, а новы Вялікі магістр Ордэна Генрых Пляўэн энергічна ўзяўся за адбудову былое велічы рыцарскай дзяржавы. Гэта азначала магчымасць новай вайны. У дадзенай сітуацыі Вітаўт і Ягайла палічылі неабходным падпісаць новую ўніюунію. Да таго ж, вялікі гаспадар літоўскі Вітаўт імкнуўся замацаваць незалежнасць ВКЛ і пазбавіцца залежнасці ад Польскага каралеўства.
 
== Час і месца ==
Складзеная [[2 кастрычніка]] [[1413]] (тры гады праз пасля [[Грунвальдская бітва|Грунвальдскай бітвы]]) у в. [[Гародла]] на р. [[Заходні Буг]] (сучасная Польшча).
 
== Асноўныя палажэнні ўнііуніі ==
 
Паводле пастулатаў уніі, Вітаўт прызнаваў вярхоўную ўладу Ягайлы; частка вотчынных правоў на землі ВКЛ Ягайлы пераходзіла польскай дзяржаве, а тытул вярхоўнага князя Літвы станавіўся элементам польскага каралеўскага тытула. Адначасова ўводзіўся інстытут спадчыннасці трону і тытулу вялікага князя літоўскага, што адмяняла ўсталяванае [[Віленска-Радамская унія|Віленска-Радамскім актам]] аднаўленне прамога кіравання польскім каралём ВКЛ пасля смерці Вітаўта. Фактычна гэтым пацвярджалася незалежнасць Вялікага княства ад Кароны. Польскія магнаты абвясцілі Вітаўта апекуном малалетней дачкі Ягайлы. Вітаўт заняў першае месца ў кароннай радзе і стаў другою па значнасці асобай ва ўладнай сістэмы злучанай дзяржавы.
 
Акрамя таго, уў [[Вялікае Княства Літоўскае|Літве]] ўводзілася аднолькавае з Польшчай адміністрацыйнае дзяленне на ваяводствы і кашталяніі (уводзіліся і адпаведныя пасады - віленскіх і трокскіх [[Ваявода|ваявод]] і [[кашталян]]аў); літоўскія баяры-каталікі атрымлівалі правы польскай шляхты, а таксама польскія гербы. Гэтыя змены закранулі 47 родаў. Агульныя шляхетныя соймы вырашалася склікаць уў [[Люблін]]е, або ў [[Парчэў|Парчаве]].
 
==Прыняцце гербаў==
<blockquote>''У параўнанні з невыразным тэрмінам «злучэнне (прымыканне)», якім аперыраваў [[Крэўская унія|Крэўскі акт]], «далучэнне» азначала відавочнае прыгнятанне літоўскай дзяржаўнасці, а для вышэйшай літоўскай арыстакратыі, што толькі пачала палітычна сябе выяўляць, гэта азначала ўключэнне яго ў польскія саслоўныя інстытуты.''<ref>Гудавичюс Э. История Литвы... С. 226.</ref></blockquote>
 
Права займаць важныя пасады ў Віленскім і Троцкім ваяводствах, а таксама прывілеі, гарантаваныя Гарадзельскай уніяю, датычылі толькі каталіцкай магнатэрыі і шляхты, якая прыхільна паставілася да ўнііуніі. Выразны пракаталіцкі характар уніі вынікаў з імкнення Вітаўта здабыць падтрымку Свяшчэннай Рымскай імперыі і тым самым пазбавіць Тэўтонскі ордэн т.зв. хрысціянска-асветніцкай місіі - галоўнага аргументу, што абгрунтоўваў экспансію на ўсход.
Праваслаўныя князі і магнаты з Полацкага, Віцебскага, Смаленскага княстваў не ўдзельнічалі ў з'ездзе ў Гародлі, таму акты ўнііуніі іх не датычылі, а згаданыя княствы ў межах ВКЛ захоўвалі шырокую аўтаномію.
 
Гарадзельская ўніяунія зрабіла каталіцтва прывілеяваным веравызнаннем, што значна абвастрыла ўнутраную сітуацыю ў ВКЛ. Нягледзячы на тое, што забарона праваслаўным займаць дзяржаўныя пасады выконвалася далёка не заўсёды, гэта стала нагодаю для ўзнікнення падстаў для дыскрымінацыі большасці насельніцтва.
 
{{зноскі}}