Розніца паміж версіямі "Іосіф Вісарыёнавіч Сталін"

др
 
== На чале Савецкай дзяржавы ==
У красавіку [[1923]] г. на XII з'ездзе РКП(б) Сталін у арганізацыйнай справаздачы ЦК прапанаваў узмацніць ролю ўлікова-размеркавальнага аддзела ЦК па фарміраванні наменклатуры ўліку і размеркавання пасад і кадраў, бо, на яго думку, «гэта найбольш рэальны сродак трымаць у руках партыі ўсе ніці гаспадаркі і савецкі апарат». У 1924 г. былі надрукаваныя працы Сталіна «Аб асновах ленінізму», «Трацкізм ці ленінізм?», у 1925 г. — «Кастрычніцкая рэвалюцыя і тактыка рускіх камуністаў», у 1926 г. — «Да пытанняў ленінізму» і інш. Мэтай тэарэтычных пошукаў Сталіна было аб'яднаць дактрыну марксізму-ленінізму з практыкай умацавання дзяржаўнай улады з улікам нацыянальных умоў, асаблівасцей і інтарэсаў Савецкага Саюза. Сталін вылучыў з прац Леніна шэраг ідэй, якія сталі тэарэтычнай платформай гэтай улады. Адна з цэнтральных ідэй — [[дыктатура]]. Сутнасць пралетарскай рэвалюцыі і ленінізму Сталін звёў да неабхрднасцінеабходнасці дыктатуры пралетарыяту. Ён лічыў, што ў сістэме дыктатуры пралетарыяту кіраўніком дзяржавы можа быць толькі камуністычная партыя. Аднак у канчатковым выніку дыктатура пралетарыяту звялася да дыктатуры партыйнага апарату, паколькі ён, на думку Сталіна, аказаўся «лепшым апаратам з усёй сістэмы пралетарскай дыктатуры». Маштабы гэтага ўладарання былі ўсеахопныя, «пачынаючы з падаўлення класавых ворагаў і канчаючы пытаннямі канапель, лёну, свінагадоўлі». Намаганнямі Сталіна склалася прагматычнае і кананічнае выкарыстанне асобных цытат з ленінскай спадчыны. 3 1924 г. імя Леніна стала служыць ідэалагічным прыкрыццём тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіраўніцтва, хаця сцвярджалася, што працягваецца ленінскі курс на пабудову сацыялізму ў адной краіне — Расіі і потым у Савецкім Саюзе. Сталін тэарэтычна і арганізацыйна ўзначаліў і павёў барацьбу супраць поглядаў, апазіцыйных да кіруючай большасці партыі: «новай апазіцыі», Троцкага, Зіноўева, т.зв. правага ўхілу ў УКП(б). У выніку яго аўтарытэт і ўплыў у партыі выраслі. Яго 50-гадовы юбілей у 1929 г. праходзіў пад знакам: «Сталін — гэта Ленін сягоння». У канцы 1920 — пач. 1930-х гг. пад кіраўніцтвам Сталіна разгарнулася кампанія па выяўленні «шкодніцтва» ў народнай гаспадарцы і сістэме кіравання. 3 1928 г. Сталін адстойваў неабходнасць выкарыстання надзвычайных мер адміністрацыйнага ціску ў вёсцы дзеля пераадолення збожжанарыхтоўчага крызісу. Надзвычайныя меры ён лічыў універсальным спосабам вырашэння гаспадарчых праблем.
 
Восенню [[1929]] г. па ініцыятыве Сталіна быў узяты курс на «вялікі пералом»: рэзкае павышэнне паказчыкаў пяцігадовага плана індустрыялізацыі краіны і калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Нэп быў «выкінуты к чорту». У выніку ўсталявання камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання эканомікай і ўсім грамадствам Сталін выйшаў і з-пад кантролю партыі. Вакол Сталіна стварыўся арэол абсалютна бязгрэшнага правадыра, пачаў фарміравацца культ яго асобы. Калі на лютаўска-сакавіцкім (1937) пленуме ЦК УКП(б) канчаткова была адхілена ад улады група Бухарына—Рыкава, усталяванне ўсеўладдзя Сталіна ў партыі і дзяржаве завяршылася. Пачаліся [[Рэпрэсіі ў СССР|масавыя палітычныя рэпрэсіі]] супраць савецкіх, партыйных і ваенных кадраў, творчай інтэлігенцыі. Жорсткую барацьбу з «класавым ворагам і яго агентурай» Сталін абгрунтоўваў тэзісам пра абвастрэнне класавай барацьбы па меры будаўніцтва сацыялізму. 3 імем Сталіна звязана беспрэцэдэнтная канцэнтрацыя дзяржаўнай улады ў руках партыйнага апарату, зрастанне партыйнай і дзяржаўнай бюракратыі, стварэнне партыі-дзяржавы. Ён сцвярджаў манаполію ў краіне адзінай Камуністычнай партыі, а ўсякую спробу стварэння іншай партыі лічыў небяспекай. Партыю ён рэальна ператварыў у інструмент улады, «своеасаблівы ордэн мечаносцаў унутры дзяржавы». Гэта тэарэтычнае палажэнне, напісанае Сталінам у 1921 г., апублікавана толькі ў 1947 г., калі культ яго асобы дасягнуў апагея. Праз моцную ўладу Сталін імкнуўся за кароткі тэрмін стварыць эканамічна і палітычна моцную дзяржаву і даволі мэтанакіравана вырашаў гэту задачу, абапіраючыся ў асноўным на сілавыя метады. Дыктатарскія метады Сталіна перанімаліся і тыражаваліся пераважнай большасцю партыйных і дзяржаўных дзеячаў у цэнтры і на месцах. У пач. 1930-х гг. сфарміраваўся магутны, строга цэнтралізаваны адміністрацыйна-палітычны апарат прымусу, які быў выкарыстаны Сталінам як сродак барацьбы за ўстанаўленне і ўмацаванне яго неабмежаванай улады. Сталін вёў жорсткую барацьбу супраць еўрапейскай сацыял-дэмакратыі, называючы яе «сацыял-фашызмам». 3 1941 г. Сталін адначасова з пасадай Генеральнага сакратара ЦК партыі стаў старшынём СНК СССР (з 1946 г. перайменаваны ў Савет Міністраў).
6 229

правак