Нарачана-Вілейская нізіна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя, выдалена: Катэгорыя:Павілле з дапамогай AWB
вікіфікацыя
Радок 4:
Займае часткова [[Вілейскі раён|Вілейскі]], [[Лагойскі раён|Лагойскі]], [[Маладзечанскі раён]]ы [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]], [[Астравецкі раён|Астравецкі]] і [[Смаргонскі раён]]ы [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Мяжуе на поўначы са [[Свянцянскія грады|Свянцянскімі градамі]], на ўсходзе з [[Верхнебярэзінская нізіна|Верхнебярэзінскай нізінай]], на паўднёвым усходзе з [[Мінскае ўзвышша|Мінскім узвышшам]], на паўднёвым захадзе з [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскім узвышшам]], на паўночным захадзе з Нярыска-Жэймянскай нізінай (у [[Літва|Літве]]). Працягнулася з захаду на ўсход ад 115 да 145 км, з поўначы на поўдзень ад 35 да 75 км, нлошча 8,7 тыс. км².
 
Пераважаюць вышыні 155—190 м, на Канстанцінаўскай градзе, што знаходзіцца на нізіне — найвышэйшы пункт 232 м над узроўнем мора. Будова нізіны складаная. Сучасная яе паверхня ўтворана пераважна сожскім і паазерскім [[ледавік]]амі і іх расталымі водамі. Яна спадзістахвалістая і плоская, месцамі хвалістая і градава-хвалістая ([[Свірская града]], Куранецкае ўзвышша і іншыя). Адносныя перавышэнні 3—7 м, каля ледавіковых град 30—50 м. Характэрны замкнёныя забалочаныя ўчасткі з ледовіковыміледавіковымі азёрамі, пясчанымі ўзгоркамі-дзюнамі. [[Карысныя выкапні]]: [[Гліна|гліны]], [[жвір]], пяскі, [[торф]], [[сапрапель]], мінеральныя воды (Нарачанская крыніца).
 
[[Файл:Lake_Naroch.JPG|thumb|Над возерам Нарач]]
Рэкі належаць да басейна [[Нёман]]а, найбольшыя [[Вілія]] з прытокамі [[Ашмянка]], [[Рака Уша, прыток Віліі|Уша]], [[Ілія]], [[Рака Дзвінаса|Дзвінаса]], [[Рака Сэрвач, прыток Віліі|Сэрвач]], [[рака Нарач|Нарач]] з Вузлянкай[[Вузлянка]]й, [[Страча]]. Шмат [[Возера|азёр]], найбольшыя [[возера Нарач|Нарач]], [[Мястра]], [[Баторына]], [[возера Свір|Свір]], [[Возера Вішнеўскае|Вішнеўскае]], [[Вялікія іШвакшты]], [[Малыя Швакшты]], [[Сарачанскія азёры]]. У межах нізіны [[Вілейскае вадасховішча]] і частка канала [[Вілейска-Мінская водная сістэма|Вілейска-Мінскай воднай сістэмы]]. Разарана 30 %, пад [[лес]]ам 36 % тэрыторыі. Тут размешчаны [[Нарачанскі нацыянальны парк]]. Вакол возера Нарач курортная[[курорт]]ная і водаахоўная зоны.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 63—64.