Іосіф Вісарыёнавіч Сталін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 57:
 
== Рэвалюцыйная дзейнасць ==
У [[1898]] г. уступіў у Тыфліскую арганізацыю [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|РСДРП]]. Вёў партыйную работу ў Закаўказзі, [[Петраград]]зе. У 1901 г. быў арыштаваны і сасланы ў Іркуцкую губерню, адкуль уцёк. 3 1904 г. да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. вёў прафесійную рэвалюцыйную дзейнасць. Бальшавіком з'яўляўся з 1903 г. У 1906 г. (упершыню) выбраны ад Тыфліскай арганізацыі дэлегатам на IV (Аб'яднаўчы) з'езд РСДРП. Не раз цярпеў пераслед ад царскіх ўладаў. У 1912 г. на VI (Пражскай) Усерасійскай канферэнцыі завочна кааптаваны ў ЦК і Рускае бюро ЦК РСДРП.
 
У сакавіку 1917 вярнуўся са ссылкі ў Петраград, уведзены ў Бюро ЦК РСДРП(б) і рэдакцыю газеты «Правда». На VII (Красавіцкай) Усерасійскай канферэнцыі РСДРП(б) абраны членам ЦК (выбіраўся членам ЦК на VI—XIX з'ездах партыі). На VI з'ездзе РСДРП(б) (ліпень—жнівень 1917) выступіў са справаздачным дакладам ЦК, абраны членам вузкага складу ЦК, член Палітбюро ЦК для кіраўніцтва ўзброеным паўстаннем.