'''Дзяржаўны дзеяч''' — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў адносінах да асоб, якія займаюць высокія дзяржаўныя пасады — [[прэзідэнт]]ы дзяржавы, кіраўнікі ўрада, значныя [[дыпламат]]ы, а таксама найбольш значныя і ўплывовыя палітыкі ([[палітычны дзеяч|палітычныя дзеячы]]). Паняцце часта выкарыстоўваецца ў сферы міжнародных або замежных спраў. Міністраў замежных спраў часта называюць дзяржаўнымі дзеячамі, але ў той жа час чыноўнікаў мясцовага ўзроўню, рангу [[мэр]]аў, так не называюць.