Генрых Булінгер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4:
== Біяграфія ==
 
Біяграфія Г. Булінгера вядомая галоўным чынам у выкладзе [[Іосій Зімлер|Іосія Зімлера]]. Г. Булінгер вывучыўшы сачыненні [[Марцін Лютэр|Лютара]]а, а таксама, пазнаёміўшыся ў 1527 годзе з казаннямі [[Цвінглі]], разам з апошнім у 1528 годзе правёў у [[Берн]]е абмеркаванне рэлігійных пытанняў, вынікам якога было ўвядзенне Рэфармацыі ў [[Бернскі кантон|Бернскім кантоне]].
 
Красамоўным казаннем у Брэмгартэне на [[Сёмуха|Троіцу]] 1529 года, Булінгер пераканаў усю абшчыну далучыцца да Рэфармацыі і стаў у ёй першым прапаведнікам Евангелічнага вучэння; але ўжо ў 1531 годзе, пасля паразы пратэстантаў у [[Другая Капельская вайна|бітве пры Капелі]], вымушаны быў збегчы ў Цюрых, дзе ў 1532 годзе абраны ў святары пры саборы. З таго часу Г. Булінгер стаў афіцыйным кіраўніком Нямецка-рэфарматарскай царквы і кіраваў ёю з вялікай ўмеранасцю і асцярожнасцю. Г. Булінгер напісаў першае [[Гельвецкае веравызнанне|Гельвецкае]], ці 2-е Базельскае, веравызнанне (1536), дамовіўся ў 1549 годзе з [[Кальвін]]ам пра прыняцце Цюрыхскай дамовы, чым было дасягнута злучэнне Французскай і Нямецкай рэфарматарскіх цэркваў, і ў 1566 годзе даў у 2-м Гельвецкім верывызнанні гэтакі выклад Рэфармацкага вучэння, які сустрэў амаль усеагульнаеагульнае прызнанне.
 
Г. Булінгер, апроч сваіх шматлікіх прац, выдаў сачыненні Цвінглі (1543).
 
У [[ВКЛ]] коштам [[Астафій Багданавіч Валовіч|А. Валовіча]] ў 1559 годзе выйшаў пераклад твора Г. Булінгера «Пра праўдзівае прыняцце цела і крыві Ісуса Хрыста». [[Мікалай Радзівіл Чорны]] вёў перапіску з Г. Булінгерам, які прысвяціў Радзівілу свае казанні пра чыстае, не заражанае ерасямі вучэнне, тэкст якіх захоўваецца ў Цюрыху<ref name="Моніка">Банькоўскі-Цюліг, М. Судакрананні паміж…</ref>. [[С. Будны]] з [[Клецк]]а паслаў 18.4.1563 года ліст да Г. Булінгера, дзе апавядаў пра пачатак рэфармацыйнага руху ў ВКЛ<ref>Падокшын, С. Каб край…</ref>, таксама Будны адсылае на водгук у Цюрых да Булінгера свой тэалагічны трактат «Аб сыходжанні Святога Духа», гэты рукапіс дасюль захоўваецца ў Цюрыхскім дзяржаўным архіве. У 1564 годзе пляменнік Мікалая Чорнага — [[Ян Кішка]], які вучыўся ў Базэлі, пераехаў на вучобу ў Цюрых да Булінгера, аднак апошні не знайшоў паплечніка ў асобе Кішкі, бо той насуперак перасцярогам рэфарматара перайшоў на бок антытрынітарыяў<ref name="Моніка"/>.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* [[Моніка Банькоўскі-Цюліг|''Банькоўскі-Цюліг, М.'']] Судакрананні паміж Беларуссю і Швейцарыяй // Беларуска-нямецкае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучаснасць, перспектывы. Матэрыялы Міжнародн. «круглага стала» (29-30 красавіка 1996 г.). — Мінск ,1996. — С. 25-30. (Беларусіка-Albaruthenica, 7).
* {{крыніцы/БіЕ|}}
* [[Сямён Падокшын|''Падокшын, С.'']] Каб край быў вольным… Беларуская Рэфармацыя і ідэя суверэнітэту // ЛіМ. — 1995, 19 мая.
 
{{Бібліяінфармацыя}}