Любарт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, стылявыя змены
Радок 42:
| аўтограф =
}}
'''Лю́барт-Дзмі́трый''' (у [[1320Праваслаўе|праваслаўі]] ''Дзмітрый'', ~[[13841320]] — ?~[[1383]]) — валынскі (уладзімірскі і луцкі) князь, адзін з малодшых сыноў вялікага князя літоўскага [[Гедзімін]]а, верагодна, ад яго апошняй жонкі [[Еўна|Еўны]]<ref name=EVKL2>[[Алесь Белы]]. Любарт // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} [http://orda.of.by/.lib/vkl/t2/225 С. 225].</ref>.
 
Выступае ў гістарычных крыніцах у [[1336]]—[[1382]] гадах. У [[1330-я|1330-х]] гадах удзельнічаў у літоўскіх наездах на [[Мазовія|Мазовію]]. Першым шлюбам, верагодна, жанаты з дачкой уладзіміра-валынскага князя [[Андрэй Юр'евіч|Андрэя Юр'евіча]] (Ганнай ?). Пасля смерці апошняга гаспадара [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]] [[Юры-Баляслаў II Тройдзенавіч|Юрыя-Баляслава II Тройдзенавіча]] ([[1340]]), пры падтрымцы бацькі Любарт заняў [[Валынь]]. Прэтэндаваў і на [[Галічына|Галічыну]], у 1340—[[1349]] гадах галіцкае баярства на чале з [[Дзмітрый Дзядзька|Дзмітрыем Дзядзькам]] намінальна прызнавала гаспадаром то Любарта, то польскага караля [[Казімір III Вялікі|Казіміра III Вялікага]], то венгерскага [[Людвік I Вялікі|Людвіка I Вялікага]]. Гэта выклікала канфрантацыю паміж Любартам, з аднаго боку, і Казімірам і Людвікам, з другога. Падтрымліваў прыязныя стасункі з кіеўскім мітрапалітам [[Феагност]]ам, у [[1347]] годзе падтрымаў яго ініцыятыву па скасаванні асобнай [[Галіцкая мітраполія|Галіцкай мітраполіі]], каб яна не паслужыла інструментам пашырэння ўплыву [[Польшча|Польшчы]] і [[Венгрыя|Венгрыі]] на паўднёва-заходнія землі [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]. Быў звязаны дынастычным шлюбам з вялікім князем маскоўскім [[Сямён Горды|Сямёнам Гордым]]: у [[1350]] годзе ажаніўся з яго пляменніцай Вольгай, дачкой растоўскага князя Канстанціна. У [[жнівень|жніўні]] — [[лістапад]]зе 1349 года Казімір пры падтрымцы [[Залатая Арда|Залатой Арды]], Венгрыі і Мазовіі захапіў амаль усю тэрыторыю былога Галіцка-Валынскага княства, у тым ліку [[Берасце]]. У 1350 годзе войскі ВКЛ вярнулі Берасце і Валынь, нават на кароткі час авалодалі [[Львоў|Львовам]], але Галічына засталася ў руках Казіміра. У [[1351]]—[[1352]] гадах польска-венгерскія войскі здзейснілі некалькі паходаў на Берасце, [[Белз]], [[Уладзімір Валынскі]]. У жніўні 1351 года Любарт разам з [[Кейстут]]ам быў захоплены ў палон венграмі; [[15 жніўня]] 1351 года падпісаў дагавор з Людвікам, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзій на Галічыну, але захавала большую частку Валыні. У 1352 годзе заключыў сепаратную мірны дагавор з Казімірам і мазавецкімі князямі, але ўжо ў [[1353]] годзе далучыўся да наездаў Кейстута на Польшчу. Пасля працяглага перыяду мірных адносін з Казімірам ([[1356]]—[[1366]]) у выніку ваеннага паходу апошняга адмовіўся ад прэтэнзій на [[Белзская зямля|Белзскую]] і [[Холмская зямля|Холмскую землі]], саступіў Польшчы заходнюю частку Валыні з цэнтрам ва Уладзіміры, якую вярнуў пасля смерці Казіміра ў [[1370]] годзе. У [[1376]] годзе ўдзельнічаў у шырокамаштабнай літоўскай выправе на Польшчу, што выклікала няўдалую для яго вайну з Людвікам у [[1377]] годзе, у выніку якой Любарт быў вымушаны прызнаць сябе васалам Венгрыі і пакінуць Людвіку сваіх сыноў у якасці заложнікаў. Пасля смерці Людвіка ў 1382 годзе выкупіў у венгерскіх стараст некаторыя памежныя галіцкія крэпасці ([[Лапацін]], [[Алеска]] і іншыя).
Радок 48:
Пры Любарце значэнне аднаго з галоўных палітычных цэнтраў ВКЛ набыў [[Луцк]]. У [[1375]] годзе ён згадзіўся на стварэнне першай у ВКЛ [[Луцкая дыяцэзія|Луцкай дыяцэзіі]], юрысдыкцыя якой ахоплівала і паўднёва-заходнія землі [[Беларусь|Беларусі]]. Сын Любарта ад першага шлюбу, Іван, быў адным з чарнігаўскіх удзельных князёў. Ад другой жонкі Любарт меў трох сыноў — Фёдара, Лазара і Сямёна.
 
== Зноскі ==
{{зноскі}}
{{Reflist}}
 
== Літаратура ==