Савецкая вуліца (Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 783:
Будынак былога дамініканскага манастыра пабудаваны ў [[1735]] г. У 19-20 ст.ст. неаднаразова перабудоўваўся. У ім знаходзіліся: дамініканская школа, затым гарадзенская дамініканская гімназія, губернская мужчынская гімназія, класічная гімназія. У ёй выкладалі Я. Зянковіч і [[Яўстафій Філарэтавіч Арлоўскі|Я. Арлоўскі]], вучыўся брат К. Каліноўскага — [[Віктар Отан Каліноўскі|Віктар]], гісторык У. Латышаў, філосаф [[Аляксандр Осіпавіч Макавельскі|А. Макавельскі]], заснавальнік гродзенскага музея [[Юзаф Ядкоўскі|Ю. Ядкоўскі]] і інш. У 20-30 г.г. ў будынку працавала жаночая гімназія імя Э. Плятэр, мужчынская настаўніцкая семінарыя, кніжная крама. З восені [[1939]] г. і да пачатку Вялікай Айчыннай вайны там працавала СШ № 11. У пачатку 50-х гадоў знаходзіўся каўбасны цэх мясакамбіната, затым будынак перабудавалі пад жылы дом.
 
Цяпер у будынку знаходзіцца салон сувязі «Еўрасець». На бакавой частцы будынка з боку Савецкай плошчы намялявананамалявана выява 19 курыц, з якіх ні водная не падобная на іншую.
 
'''''№ 8''''': Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. У розныя часы тут знаходзіліся ''дамініканская школа'', ''гарадское паліцэйскае ўпраўленне і арыштанская'', сіроцкі суд, канцылярыя прыстава, ''гарадская ўправа'', ''гарадское паліцэйскае ўпраўленне'', ''магістрат''.