Мікалай Сямёнавіч Арэхва: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Бібліяграфія: clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{навуковец}}
{{асоба}}
'''Мікалай Сямёнавіч АРЭХВААрэхва''' ({{ДН|24|11|1902|11}}, [[Вёска Баруны|в. Баруны]], [[Ашмянскі пав.павет]], [[Віленская губ.губерня]], цяпер {{МН|Ашмянскі раён|у Ашмянскім раёне|}}, [[Гродзенская вобласць]] — {{ДС|16|7|1990}}, {{МС|Мінск||}}) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], [[гісторык]].
 
== Біяграфія ==
Удзельнік грамадзянскай (ваяваў супраць войск [[Юдзеніч]]а) і польска-савецкай войнаў. У пач. 1920-х сакратар Наўгародскага павятовага і губернскага камітэтаў РКСМ. З верасня 1923 у апараце ЦК РКСМ. У 1924 старшыня Часовага Беларускага Бюро ЦК РКСМ, абраны першым сакратаром ЦК КСМБ. Член ЦВК БССР (1924). Са студзеня 1925 на падпольнай рабоце ў Захожняй Беларусі: сакратар Віленскага акруговага камітэта, член ЦК КПЗБ. У сакавіку 1926 арыштаваны польскай [[дэфензіва]]й. 5 гадоў знаходзіўся ў турмах Польшчы. У 1934—1935 узначальваў [[Краявы сакратарыят ЦК Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі|Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ]]. З мая 1935 член Бюро, з ліпеня 1936 прадстаўнік ЦК КПЗБ пры арганізацыйным апараце ЦК Кампартыі Польшчы ў Празе. Са снежня 1939 жыў у СССР. Падчас 2-й сусветнай вайны ў Войску Польскім. З 1945 у апараце Міністэрства грамадскай бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі. З 1956 у Мінску, у [[Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ|Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ]], у якім працаваў старшым навуковым супрацоўнікам да 1984.
 
== Навуковая дзейнасць ==
Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі рэвалюцыйнага нацыянальна-вызваленчага руху, Камуністычнай партыі і камсамола. Адзін з аўтараў калектыўнай працы «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)» (Мн., 1966), складальнік і рэдактар зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Барацьба працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз'яднанне з БССР» (т. 1—2, Мн., 1962—1972), зборнікаў успамінаў «У суровыя гады падполля» (Мн., 1958), «Гады выпрабаванняў і мужнасці» (Мн., 1973) і інш.
 
[[Заслужаны работнік культуры БССР]] (1981).
 
== Бібліяграфія ==