Вязань: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 69:
Вядомы прынамсі з XIV ст. як ўладанне старэйшага сына кн. [[Іван Альгімонтавіч Гальшанскі|Івана Гальшанскага]] — кн. [[Андрэй Вязынскі|Андрэя]] (1365—1410), які ад маёнтка зваўся Вязынскім. Магчыма, кн. Андрэй атрымаў Вязынь ад вял.кн. [[Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўта]], але пэўных звестак няма. З-за гістарычнай назвы (Вязынь — Wiazyń) цяперашні Вязань часта блытаюць з [[Аграгарадок Вязынь|Вязынем]] (Вілейскі р-н)<ref name=":0" />. Князь Андрэй Вязынскі вядомы бадай тым, што меў трох дачок сярэдняя з якіх — [[Соф'я Гальшанская|Соф'я]], стала жонкай польскага караля [[Уладзіслаў Ягайла|Уладзіслава Ягайлы]]. Сыноў кн. Андрэй не меў, таму лёс Вязыня далей дакладна не прасочваецца.<ref name=":1">''Насевіч В.'' [http://vln.by/node/52 Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 стагоддзяў]. -- Мн.: БелЭН, 1993.</ref>
 
Пазней Вязынь быў уладаннем Кучукаў, ад якіх як пасаг адной прадстаўніц роду перайшла да [[Станіслаў Кішка, гетман літоўскі|Станіслава Кішкі]]. Дачка Станіслава Кішкі — Барбара, выйшла замуж за [[Юрый Радзівіл Геркулес|Юрыя Радзівіла]], такімпраз чынамгэты шлюб Вязынь у долі кучукаўскай спадчыны перайшоў да Радзівілаў. Пры раздзеле спадчыны сына Юрыя -- [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалая Рудога]], у 1584 годзе паміж яго сынамі, Вязынь разам з Койданавым увайшоў у долю [[Крыштаф Радзівіл Пярун|Крыштафа Пяруна]].<ref name=":1" />
 
У XVI ст. Вязынь — цэнтр маёнтка ў [[Койданаўскае графства|Койданаўскім графстве]] Радзівілаў. Вязынскі маёнтак згадваецца ў менскіх судовых справах за 1600 год, калі належаў Крыштафу Радзівілу Пяруну.<ref name=":0">''Сурмачэўскі І.'' [http://media.catholic.by/nv/n66/art13.htm Wiazyń, Вязынь, Вязань] // «Наша Вера» № 4(66), 2013.</ref>