Соф’я Слуцкая: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: вікіфікацыя
Радок 9:
== Біяграфія ==
[[Выява:SofiaSlutsk.jpg|thumb|Абраз з Мінскага кафедральнага сабора]]
У раннім узросце страціла маці, адразу за ёй пайшоў з жыцця і бацька. Апеку над сіратой, якая стала ўладальніцай вялікай латыфундыі, прынялі на сябе яе сваякі [[Хадкевічы]]: староста жамойцкі [[Юрый Аляксандравіч Хадкевіч|Юрый]], пасля яго смерці — кашталян віленскі і староста брэсцкіберасцейскі [[Геранім Юр'евіч Хадкевіч|Геранім]]. Пасля смерці дзядзькоў Аляксандра (1591) і Яна Сымона (1592) да Соф'і адышло ўсё [[Слуцкае княства]] з гарадамі [[Слуцк]] і [[Капыль]].
 
Хадкевічы пазычылі ў князёў [[Радзівілы|Радзівілам]] значныя грашовыя сумы і хацелі выкарыстаць сваю апеку, выплаціўшы даўгі пасагам малалетняй Соф'і, таму і сасваталі 11-гадовую дзяўчынку за нясвіжскага князя [[Януш Крыштафавіч Радзівіл, кашталян віленскі|Януша Радзівіла]], сына віленскага ваяводы Крыштафа. Перад вяселлем абвастрыліся фінансавыя спрэчкі двух кланаў, Хадкевічы скасавалі заручыны сваёй выхаванкі. Аднак Радзівілы рашуча заявілі, што не жадаюць адмаўляцца ад нявесты. Спрэчкі ледзь не выліліся ў баявыя дзеянні. Пры пасярэдніцтве караля [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта ІІІ Вазы]] бакі паразумеліся. Хадкевічы адмовіліся ад апекі, атрымалі 360000 злотых і 500 валок зямлі, іх доўг быў скасаваны<ref>ЭГБ. Т. 6. Кн. І. С. 61.</ref>. Новы дзень вяселля прызначылі на [[1 кастрычніка]] [[1600]] г., на свята Пакрова Багародзіцы. Соф'я Слуцкая і Януш Радзівіл павянчаліся па праваслаўнаму абраду ў адным з сабораў [[Брэст]]а.