Рокаш Зебжыдоўскага: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
арфаграфія
Радок 1:
[[Выява:Rokosz sandomierski 1607.PNG|left|150px|Акт дэтранізацыі [[Жыгімонт III|Жыгімонта III]]|thumb]]
'''Рокаш Зебжыдоўскага''' ({{lang-pl|rokosz Zebrzydowskiego}}), таксама вядомы як '''Сандамірскі рокаш''' — [[рокаш]] (легальнае паўстанне шляхты, [[канфедэрацыя]] супраць караля), які адбыўся ў [[1606]]—[[1609]] гадах у выніку канфлікту паміж каралём [[Жыгімонт III|Жыгімонтам III ВазайВазам]] і шляхтай у сувязі са знешняй палітыкай [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] (войны са [[Швецыя|Швецыяй]]) і пытаннямі унутранай палітыкі. Палітыка Жыгімонта III была накіравана на ўмацаванне каралеўскай улады, якая абапіралася на вузкае кола магнатаў і біскупаў. Нагодай да мецяжу паслужыла прыватная спрэчка паміж каралём і [[Мікалай Зебжыдоўскі|Мікалаем Зебжыдоўскім]], у выніку якога Зебжыдоўскі быў прысуджаны да смяротнага пакарання, якое было заменена выгнаннем.
 
Кароль быў абвінавачаны ў самаізаляцыі ў коле замежнікаў і езуітаў і ў імкненні да абсалютнай улады. Вядома, што ён спрабаваў усталяваць перадачу трона па спадчыне, пазбавіць шляхту большай часткі прывілеяў і пакінуць за [[Сейм Рэчы Паспалітай|Сеймам]] права толькі дарадчага голасу, але не вырашальнага.