Віцебскі мастацкі музей: Розніца паміж версіямі

Няма тлумачэння праўкі
 
== Калекцыя ==
У экспазіцыі прадстаўлены калекцыі рускага і еўрапейскага [[фарфор]]у і фаянсу 18 — пачатку 20 ст., вышыўкі беларускіх майстроў 1-й палавіны [[19 ст.]]; посуд [[Налібоцкая мануфактура|Налібоцкай]] і [[Урэцкая мануфактура|Урэцкай мануфактур]] [[18 ст.]] Экспануюцца творы вядомых рускіх мастакоў: [[Іван Канстанцінавіч Айвазоўскі|І. Айвазоўскага]], [[Мікалай Ягоравіч Свярчкоў|М. Свярчкова]], [[Іван Крамской|І. Крамскога]], [[Архіп Іванавіч Куінджы|А. Куінджы]], [[Ісак Ільіч Левітан|І. Левітана]], [[Васіль Рыгоравіч Пероў|В. Пярова]], [[Іван Іванавіч Шышкін|І. Шышкіна]], [[Ілля Рэпін|І. Рэпіна]] і інш.; карціны беларускіх мастакоў і тых, хто працаваў у Беларусі: [[Вітольд Бялыніцкі-Біруля|В. Бялыніцкага-Бірулі]], С. Заранкі, [[Іван Хруцкі|І. Хруцкага]] і інш.; прадстаўнікоў Віцебскай мастацкай школы: [[Іегуда Пэн|І. Пэна]], [[Заір Азгур|З. Азгура]], [[А. Бразер]]а, [[С. Гершоў|С. Гершова]], [[Леў Мееравіч Лейтман|Л. Лейтмана]], [[Яфім Сямёнавіч Мінін|Я. Мініна]], [[А. Ром]]а, [[Лазар Саулавіч Ран|Л. РанРана]]а, [[Саламон Юдовін|С. Юдовіна]], [[Давід Аронавіч Якерсон|Д. Якерсона]]; сучасных мастакоў Беларусі.
 
Музей арганізуе выстаўкі, сустрэчы з мастакамі, скульптарамі, майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пры ім працуе дзіцячая мастацкая студыя. Мае рэстаўрацыйную майстэрню.