Аляксандр Ануфрыевіч Шлюбскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Творы: clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{навуковец}}
[[Выява:Экслібрыс Аляксандра Шлюбскага (1926) мастака Я. Мініна..jpg|250px|thumb|[[Беларускі экслібрыс|Экслібрыс]] А. Шлюбскага працы [[Яфім Сямёнавіч Мінін|Я. Мініна]]]]
'''Аляксандр Ануфрыевіч ШЛЮБСКІШлюбскі''' ({{ДН|16|6|1897}}, в. [[Межава, Расонскі раён|Межава]], цяпер [[Расонскі раён]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобл.]] — {{ДС|||1941}}?; Псеўданімы: ''Алеся Гаротная'', ''Звястун'', ''А.Зніч'', ''Казальнік'', ''Этнограф''. Крыптанімы: ''А.'', ''А. Г.'', ''А. Ш.'', ''Ал. Ш.'', ''Ал. Ш-скі.'') — беларускі этнограф, фалькларыст, бібліёграф, літаратуразнаўца.
 
== Біяграфія ==
У [[1922]] г. скончыў [[Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута]]. У 1918—23 г. удзельнічаў у арганізацыі архіваў у [[Веліж]]ы, [[Віцебск]]у, Оршы, Полацку. 3 1923 г. працаваў у [[Інбелкульт|Інбелкульце,]] у 1929—30 г. у [[Інстытут гісторыі АН БССР|Інстытуце гісторыі АН БССР]]. Друкаваўся ў часопісах [[Наш край (1925)|«Наш край»]], [[Полымя (1922)|«Полымя»]], «Маладняк», у газеце «Савецкая Беларусь». Склаў разгорнутую інструкцыю «Звесткі па збіранні вуснай народнай творчасці ў Беларусі» (1919). Выступаў з артыкуламі пра культурна-асветнае жыццё Віцебшчыны, Мінска, пра падзеі грамадзянскай вайны на Беларусі, пра гісторыю беларускай літаратуры, перыядычнага друку: «Канфіскацыя твораў Дуніна-Марцінкевіча» (1923), «Да гісторыі канфіскацыі „Нашай нівы“ (1925), „Мужыцкая праўда“ К. Каліноўскага» (1926). Даследаваў старажытныя вераванні, матэрыяльную культуру беларусаў. Аўтар нарысаў-партрэтаў [[Е. Раманаў|Е. Раманава]], [[М. Нікіфароўскі|М. Нікіфароўскага]], [[Змітрок Бядуля|3. Бядулі]], [[У. ДабравольскагаДабравольскі|У. Дабравольск]]ага.
 
У творчай дзейнасці вучонага ёсць дзве фундаментальныя працы, якія не страцілі свайго значэння і сёння. Першая — грунтоўны бібліяграфічны даведнік «Матэрыялы да беларускае бібліяграфіі» (т. 4. Этнаграфія. 1927). У ёй сабраны, пазначаны, сістэматызаваны велізарны матэрыял — усё, што пісалася, публікавалася пра духоўную і матэрыяльную культуру беларусаў у рускай і польскай навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, перыядычных выданнях, назапашвалася ў архіўных сховішчах. Прадоўжыць гэту працу Шлюбскага, нягледзячы на неаднаразовыя спробы вучоных, не ўдалося. Другая грунтоўная праца А. Шлюбскага (яна найбольш ацэньваецца фалькларыстамі) — яго «Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны» (ч. 1-2, 1927-28). Першапачатковая аўтарская назва збору «Крывічы». Збор змяшчае каляндарную і сямейна-абрадавую творчасць Віцебшчыны як этнаграфічнага рэгіёна. Кожнаму апублікаванаму цыклу Шлюбскі перадпаслаў бібліяграфію ўжо сабраных народна-паэтычных твораў, прадмову, у якой улічаны абрадавыя аспекты рэгіянальнага фальклору. Запісы зроблены і пададзены з улікам дыялектных асаблівасцей мовы ўсяго Падзвіння.
 
Арыштаваны [[ДПУ БССР]] 3.4.1930 па справе [[Саюз вызвалення Беларусі, справа|«Саюза вызвалення Беларусі»]]; паводле пастановы Калегіі АДПУ ад 10.4.1931 высланы тэрмінам на 5 гадоў у [[Ніжні Ноўгарад]] (па гэтай справе рэабілітаваны 19.9.1960). Паўторна арыштаваны ў чэрвені 1935 УНКВД па Ленінградскай вобл. Асобай нарадай пры [[НКУС СССР]] 16.11.1935 прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. У 1990 пракуратура Ленінграда адмовіла ў рэабілітацыі па гэтай справе. Групавая справа А. Шлюбскага і інш. № 20951-с захоў­ваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]]. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей.
 
== Творы ==