Камуністычная партыя Індыі (марксісцкая): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэг: першае рэдагаванне
др вікіфікацыя, перанесена: Біхар → Біхар, штат|Біхар з дапамогай AWB
Радок 1:
[[Image:South Asian Communist Banner.svg|thumb]]'''Камуністычная партыя Індыі (марксісцкая)''' (КПІ(М); {{lang-en|Communist Party of India (Marxist)}}; [[хіндзі]]: ''Bharat ki Kamyunist Party (Marksvadi)''), палітычная партыя [[Індыя|Індыі]], заснавана ў [[1964]] у выніку расколу [[Камуністычная партыя Індыі|Камуністычнай партыі Індыі]] (КПІ).
 
Прычынай расколу сталі дактрынальныя супярэчнасці паміж левым і правым крыламі КПІ. Крызіс паглыбіўся ў канцы 1950-х пры актыўным умяшальніцтве кітайскіх камуністаў ([[Камуністычная партыя Кітая]] падвергла крытыцы КПІ на маскоўскай нарадзе кампартый у [[1957]] за ўдзел у буржуазна-дэмакратычнай палітычнай сістэме Індыі). [[Інда-кітайская вайна 1962]] паскорыла развіццё крызісу: у КПІ ўтварыліся «нацыяналістычная» («прасавецкая») і «інтэрнацыяналістычная» («пракітайская») фракцыі. Першая заняла бок індыйскага ўрада, другая падтрымала [[Кітай]], як сацыялістычную дзяржаву, якая ўступіла ў канфлікт з капіталістычнай (Індыяй). Пракітайская фракцыя абвінаваціла сваіх апанентаў у рэвізіянізме ідэй [[марксізм]]у і стварыла ўласную партыю — Камуністычную партыю Індыі (марксісцкую).
 
У розныя часы ад КПІ(М) адкалоліся Камуністычная партыя Індыі (марксісцка-ленінская), Марксісцкая камуністычная партыя Індыі, Камуністычная марксісцкая партыя, Партыя дэмакратычнага сацыялізму (у [[Заходняя Бенгалія|Заходняй Бенгаліі]]) і інш.
 
На сёняшні дзень КПІ(М) зарэгістравана як агульнанацыянальная партыя. З 42 мандатамі ў ніжняй палаце індыйскага парламента яна займае трэцяе месца пасля [[Індыйскі нацыянальны кангрэс|ІНК]] і [[Бхаратыя джаната парты|БДжП]]; левыя партыі маюць разам 63 мандаты, іх падтрымка мае рашаючае значэнне для стабільнасці індыйскага ўрада [[Аб'яднаны прагрэсіўны альянс (Індыя)|Аб'яднанага прагрэсіўнага альянсу]]. КПІ(М) мае моцныя пазіцыі ў штатах Заходняя Бенгалія, [[Керала]] і [[Трыпура]], дзе ў кааліцыі з іншымі левымі партыямі ёю сфарміраваны ўрады штатаў. Пэўных поспехаў партыя дасягнула ў штатах [[Андхра-Прадэш]], [[Біхар, штат|Біхар]], [[Джаркханд]] і [[Тамілнад]].
 
== Спасылкі ==
 
[http://www.cpim.org/ Сайт партыі]