Дом майстра (Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 41:
'''Домік майстра''' — помнік архітэктуры [[барока]] ў [[Гродна]], адзіны ацалелы ўзор першай на Беларусі комплекснай тыповай жыллёвай забудовы. Размяшчаецца па адрасе [[Вуліца Элізы Ажэшкі, Гродна|вул. Э. Ажэшкі]], 37.
 
Пабудаваны каля [[1765]] г. у шэрагу 20 т. зв. «[[баснякі|Басняцкіх]] дамоў», узведзеных па двух тыпавых праектаў архітэктара [[Іаган Мёзер|І. Мёзер]]а на тэрыторыі [[Гарадніца|Гарадніцы]] сіметрычна абапал [[вуліца Раскоша|вул. Раскошы]]. Жыллё прызначалася як для баснякоў, так і для запрошаных [[А. Тызенгаўз|А. Тызенгаўзам]] замежных майстроў. Дамы былі аднапавярховымі, прамавугольнымі ў плане, будаваліся з драўляных брусоў і цэглы. Гродзенскія басняцкія дамы блізкія да [[РыначнайПлошча плошчыЛеніна, Паставы|пастаўскіх]] і [[шаўляй]]скіх, але некалькі меншыя і прасцейшыя па дэкоры і планіроўцы.
 
Галоўны фасад Дома рамесніка ўзведзены з цэглы і атынкаваны, завершаны складаным [[франтон]]ам, невялікія вокны размешчаны сіметрычна. Астатнія сцены і перакрыцці драўляныя. Дах двухсхільны, пакрыты дахоўкай. Унутраная прастора будынка падзелена на вытворчую і жылую часткі.