Розніца паміж версіямі "Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР"

няма тлумачэння праўкі
 
Для распрацоўкі праекта Дэкларацыі [[20 чэрвеня]] была створана спецыяльная камісія больш чым з 30 чал. [[23 ліпеня]], камісія, правёўшы 8 пасяджэнняў, прадставіла праект з 12 артыкулаў. У гэты ж час распрацоўваліся два альтэрнатыўныя праекты — групай дэпутатаў на чале з Я. Глушкевічам і дэпутатамі БНФ. Разгляд праектаў распачаўся ў Вярхоўныс Савеце [[24 ліпеня]]. За праект БНФ аддалі свае галасы 47 дэпутатаў; за праект групы Я. Глушкевіча — 57 галасоў. Праект парламенцкай камісіі атрымаў 208 галасоў. У перапынку паміж паседжаннямі [[З. Пазняк]] прапанаваў дэпутатам застацца ў Авальнай залі і разам з [[Валянцін Фёдаравіч Голубеў|Валянцінам Голубевым]] і [[Алег Трусаў|Алегам Трусавым]] распавёў ім пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці, у т. л. і пра [[ВКЛ]] і [[БНР]]. Шмат для якіх дэпутатаў гэтая інфармацыя была навіною.
 
Падчас абмеркавання праекту «Дэкларацыі» дэпутат [[А. Лукашэнка]] пытаў пра перспектывы эканомікі і арміі ў «так званай беларускай дзяржаве»<ref>Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 968. — Воп.
1. — Спр. 2798. — Арк. 170 — 171.</ref>.
 
У час прыняцця арт. 11, які прадугледжваў удзел Беларускай ССР у падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавора, прадстаўнікі апазіцыі дэманстратыўна пакінулі залу пасяджэнняў, што выклікала абурэнне прадстаўнікоў кансерватыўных колаў у Вярхоўным Савеце. Пазней дзеячы парламенцкай апазіцыі сцвярджалі, што гэты сыход был загадзя спланаванай акцыяй<ref>Навумчык, С., Пазьняк, З. Дэпутаты Незалежнасьці / Сяргей Навумчык,