Ольса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
 
== Агульнае ==
Пачынаецца за 3,4 км на паўночны ўсход ад в. [[Каменны Барок]] Бярэзінскага раёна, вусце за 5 км на 3 ад в. [[Любонічы]] Кіраўскага раёна. Цячэ ў межах [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўніны]]. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, [[крыгалом]] у 3-й дэкадзе сакавіка. У ніжнім цячэнні найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,2 м. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
 
Даліна пераважна невыразная, каля г.п. [[Клічаў]], в. [[Ваевічы]] і паміж вёскамі [[Бацэвічы]] і [[Заполле, Клічаўскі раён|Заполле]] Клічаўскага р-на трапецападобная (шырыня 0,8—1 км). [[Схілы]] спадзістыя, вышынёй 2—7 м, месцамі слабапарэзаныя; правы адкрыты, разараны, левы амаль на ўсім працягу парослы [[мяшаны лес|мяшаным лесамлес]]ам. Пойма двухбаковая, ніжэй Клічава чаргуецца па берагах (шырыня 0,6—1,5 км), нізкая, месцамі забалочаная; ад вусця Сушы да в. Заполле Клічаўскага р-на перасечаная меліярацыйнымі каналамі. У разводдзе затапляецца вадой на глыбіню 0,5—1 м тэрмінам да 2 тыдняў.
 
Рэчышча ў вярхоўі на працягу 10 км каналізаванае, ніжэй шырыня ракі ў межань 12— 18 м. Берагі ў вярхоўі нізкія, забалочаныя, паміж вёскамі Ваевічы і Заполле Клічаўскага р-на спадзістыя, ніжэй да вусця стромкія і абрывістыя.