Ціроль (гістарычная вобласць): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 66:
 
=== Сялянская вайна і Рэфармацыя ===
У [[1525]] годзе Ціроль ахапіла агульнанямецкая [[Сялянская вайна ў Германіі|Сялянская вайна]]. На чале паўстання ўстаў [[Міхаэль Гайсмайр]]. Першапачаткова паўстанне развівалася надзвычай хутка і паспяхова. Прыхільнікі Гайсмайра захапілі [[Брыксен]], разрабавалі манастыры і замкі, з цірольскага ландтага былі выгнаны дваране і прэлаты{{sfn|История Европы. Т. 3|1993|с=359-362}}. Асноўныя мэты паўстанцаў былі сфармуляваны Гайсмайрам у адным з праграмных дакументаў Сялянскай вайны — «Земскае Упарадкаванн»ўпарадкаванне. Паводле яго палажэнняў усіх дваран і царкоўнікаў, што прыгняталі простых людзей, «пярэчылі сапраўднаму слову Божаму і агульнай карысці» варта было вынішчыць. Дзеля поўнай роўнасці павінны былі быць знішчаны не толькі замкі, але і ўсе гарадскія ўмацаванні, уведзена дзяржаўная манаполія на гандаль і рудную справу і да т.п. Ціроль ператвараўся ў закрытую дзяржаву, пабудаваную на прынцыпах амаль поўнай [[аўтаркія|аўтаркіі]]{{sfn|История Европы. Т. 3|1993|с=359-362}}. Толькі ў [[1526]] годзе сялянская армія Гайсмайра была разбіта аўстрыйскімі войскамі ў [[бітва пры Радштаце|бітве пры Радштаце]].
 
Пачынаючы з сялянскай вайны ў Ціроль пачало пранікаць [[пратэстанцтва]] (важную ролю ў гэтым працэсе гулялі [[анабаптысты]]){{sfn|Воцелка, Карл|2007|с=134-136}}. Аднак [[Рэфармацыя]] ў Ціролі была значна слабейшай, чым у астатніх аўстрыйскіх землях, дзе паводле сучасных ацэнаках прыхільнікі новай веры складалі да 70 %{{sfn|Воцелка, Карл|2007|с=134-136}}. Тут традыцыйна былі моцныя пазіцыі каталіцкай царквы. Да таго ж вучэнне анабаптыстаў, якое атрымала распаўсюджанне ў Ціролі, было аднолькава непрымальна як для каталікоў, так і для лютэран. Пасля прыгнечання сялянскага паўстання сапраўдны тэрор быў разгорнуты супраць анабаптыстаў. У [[1528]] годзе ў Ціролі пакаралі смерцю 150 анабаптыстаў, а на наступны год колькасць пакараных смерцю дасягнула 700 чалавек{{sfn|Митрофанов П. П.|2010|с=55}}. Ужо ў канцы [[XVI]] стагоддзя герцаг [[Фердынанд II, эрцгерцаг Аўстрыі|Фердынанд II]], які атрымаў Ціроль у [[1564]] г. пасля чарговага падзелу габсбургскіх зямель, запрасіў у рэгіён [[езуіты|езуітаў]], якія хутка выцеснілі нешматлікіх цірольскіх [[лютэранства|лютэран]] і [[кальвінізм|кальвіністаў]]{{sfn|Митрофанов П. П.|2010|с=66}}.
Радок 73:
 
=== Асветны абсалютызм і Напалеонаўскія войны ===
У другой палове [[XVIII]] стагоддзя ў Ціролі, як і ў іншых уладаннях Габсбургаў, разгарнуліся рэформы [[асветны абсалютызм|асветнага абсалютызму]]. Аднак іх уплыў у Ціролі быў абмежаваным. Так, урбарыяльныя патэнты [[Марыя Тэрэзія|Марыі Тэрэзіі]] [[1771]]—[[1778]] гадоў, якія зафіксавалі феадальныя павіннасці сялян, скарацілі [[паншчына|паншчыну]], і пацвердзілі права свабоды пераходу, не мелі таго ўплыву на цірольскае сялянства, якое пераважна было свабодным, як у астатніх рэгіёнах імперыі. Мытная рэформа [[1775]] года таксама не закранула Цірольскае графства. Вялікае значэнне мела школьная рэформа [[1779]] года — развіццё пачатковага адукацыя і пераход пад дзяржаўны кантроль сярэдняй школы пасля забароны [[Ордэн езуітаў|Ордэна езуітаў]] —, а таксама патэнт [[Іосіф II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Іосіфа II]] аб верацерпнасціверацярпімасці [[1781]] года, які ўраўнаваў у правах пратэстантаў і праваслаўных падданых Габсбургаў з каталікамі{{sfn|История Европы. Т. 4|1994|с=359-360}}. У [[1782]] годзе ў рамках палітыкі цэнтралізацыі і абсалютызму Іосіф II ліквідаваў права склікання правінцыйных [[ландтаг]]аў, аднак пасля яго смерці ў [[1790]] годзе органы рэгіянальнага самакіравання былі адноўлены{{sfn|История Европы. Т. 4|1994|с=359-360}}.
 
[[Файл:Tirol 1808.png|thumb|200px|Ціроль пад уладай Баварыі, 1808]]