Паштовае адпраўленне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Па крытэрыі парадку аплаты, умоў прыёму, апрацоўкі, перасылкі і ўручэнне вылучаюцца многія катэгорыі паштовых адпраўленняў.
 
У залежнасці ад страхавання паштовыя адпраўленні класіфікуюцца як ''простыя'' (прымаюцца да перасылкі без страхавання) і ''застрахаваныя'' (прымаюцца да перасылкі са страхаваннем). У залежнасці ад віду [[Страхаванне|страхавання]] паштовыя адпраўленні са страхаваннем падзяляюцца на ''[[Заказны ліст|заказныя]], [[Цэнны ліст|цэнныя]] і з [[Накладная плата|накладной платай]].''
* ''Простыя паштовыя адпраўленні'' (лісты, паштовыя карткі, бандэролі) прымаюцца да перасылкі без выдачы квітанцый і ўручаюцца адрасатам без распіскі.
[[Катэгорыя:Паштовыя адпраўленні]]''
* ''Паштовыя адпраўленні, што рэгіструюцца'' (заказныя лісты, заказныя паштовыя карткі, заказныя бандэролі, пасылкі, грашовыя пераводы), прымаюцца ад адпраўшчыкаў з выдачай квітанцыі, рэгіструюцца на пэўных этапах перасылкі ў адпаведных дакументах і выдаюцца атрымальніку пад распіску.
* ''Цэнныя паштовыя адпраўленні'' (адкрытыя і закрытыя цэнныя лісты, цэнныя бандэролі, цэнныя пасылкі). Адкрытыя цэнныя лісты прымаюцца ад адпраўшчыкаў у адкрытым (незапячатаным) выглядзе з вопісам укладання, калі закрытыя цэнныя лісты прымаюцца ад прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый у закрытых канвертах, запячатаных сургучнай пячаткай. У выпадку страты ці пашкоджання ўкладання цэннай бандэролі, ліста, пасылкі выплачваецца кампенсацыя ў межах сумы аб'яўленай цэннасці.
* Пасылкі бываюць такіх катэгорый як ''звычайныя'' і ''цэнныя''. Цэнная пасылка адрозніваецца ад звычайнай тым, што пры яе адпраўленні адпраўшчык пазначае суму яе цэннасці.
* Грашовыя пераводы (''паштовыя'' і ''тэлеграфныя'' (''звычайныя'' і ''тэрміновыя'')).
* ''Паштовыя адпраўленні з накладной платай.''
* У залежнасці ад наяўнасці ў пошты абавязку паведаміць аб уручэнні застрахаваныя паштовыя адпраўленні бываюць ''без паведамлення адпраўшчыка аб уручэнні іх адрасату'' і ''з паведамленнем аб уручэнні''.
* ''Авіяпаштовыя адпраўленні'', дастаўка якіх ажыццяўляецца з дапамогай паветранага транспарту.
* У залежнасці ад аплаты паштовыя адпраўленні падзяляюцца на такія катэгорыі як ''аплачаныя'' (паштовымі маркамі, наяўнымі грашыма ці шляхам безнаяўных разлікаў у адпаведнасці з зацверджанымі паштовымі тарыфамі) і ''даплатныя'' (не аплачаныя або не цалкам аплачаныя паштовым зборам — збор за іх спаганяецца з адрасатаў пры ўручэнні, у тым ліку даплатнымі маркамі).
* У залежнасці ад характару перасылкі паштовыя адпраўленні падзяляюцца на ''ўнутраныя'' (''іншагароднія'' і ''мясцовыя''), якія перасылаюцца ўнутры краіны, і ''міжнародныя'', якія адпраўляюцца за мяжу ці з-за мяжы.
* Іншыя.''[[Катэгорыя:Паштовыя адпраўленні]]''