Уладзіслаў Сікорскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
| імя = Уладзіслаў Сікорскі
| арыгінал імя = Władysław Sikorski
| выява = SikorWladyslaw Sikorski 2.jpg
| апісанне выявы =
| шырыня = 250px270px
| герб =
| подпіс герба =
Радок 62:
 
Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Жэшаве, вучыўся ў Львоўскім політэхнічным інстытуце. 3 1902 удзельнічаў у польскім нацыянальна-асветніцкім і нацыянальна-вызваленчым руху. У [[Першая сусветная вайна|1-ю сусветную вайну]] адзін са стваральнікаў [[Легіёны польскія|польскіх легіёнаў]] у аўстра-венгерскай арміі. У лютым [[1918]] разарваў адносіны з Аўстрыяй і Германіяй, за што зняволены ў канцлагер. У красавіку 1918 вызвалены. У канцы 1918 — 1-й палове [[1919]] удзельнічаў у баях супраць войск [[ЗУНР|Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі]]. У 1919-20 камандаваў дывізіяй на [[Палессе|Палессі]], браў удзел у авалоданні вузлом [[Мазыр]]-[[Калінкавічы]]. Пасля няўдачы польскіх войск ва Украіне ўдзельнічаў у баях за [[Брэст]]. Летам і восенню [[1920]] паслядоўна камандуючы 5-й і 3-й арміямі (на апошняй пасадзе знаходзіўся каля [[Гродна]], меў заданне ў выпадку неабходнасці падтрымаць выступленне генерала [[Люцыян Жалігоўскі|Л. Жалігоўскага]] на [[Сярэдняя Літва|Віленшчыне]]). 3 [[1921]] начальнік Генеральнага штаба [[Гісторыя Польшчы#Міжваенная Польшча|Польшчы]], выступаў за знешнепалітычную арыентацыю на Францыю, адзін з распрацоўшчыкаў тэорыі «двух ворагаў Польшчы», г.зн. Германія і Савецкая Расія. У 1922-23 адначасова прэм'ер-міністр і міністр ваенных спраў, у лютым 1924 — лістападзе 1925 міністр ваенных спраў. Выступаў за змякчэнне палітыкі прымусовай паланізацыі нацыянальных меншасцей. У [[1926]] не падтрымаў пераварот [[Ю. Пілсудскі|Ю. Пілсудскага]], у 1928 звольнены з пасады камандуючага ваеннай акругай.
[[Image:Wladyslaw Sikorski 2.jpg|thumb|злева|Уладзіслаў Сікорскі]]
 
Пасля акупацыі Польшчы германскімі войскамі выехаў у [[Францыя|Францыю]], дзе [[30 верасня]] [[1939]] узначаліў эмігранцкі ўрад, адначасова займаў пасады міністра ваенных спраў і галоўнага інспектара ўзброеных сіл (пасля разгрому Францыі ў [[1940]] урад пераехаў у [[Лондан]]). [[30 ліпеня]] [[1941]] аднавіў дыпламатычныя адносіны з [[СССР]]. У снежні 1941 наведаў СССР і атрымаў дазвол [[Сталін|І. Сгаліна]] на стварэнне ў СССР польскіх узброеных сіл з польскіх вайскоўцаў інтэрніраваных у 1939. Разам з тым Сідорскі і яго ўрад лічылі ўключэнне [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і Заходняй Украіны ў 1939 у склад СССР незаконным і выступалі за адраджэнне польскай дзяржавы ў межах да верасня 1939. У красавіку 1943 абвінаваціў савецкія ўлады ў расстрэле польскіх афіцэраў у [[Катынь|Катыні]], што прывяло да разрыву адносін урада Сідорскага з СССР. Загінуў у паветранай катастрофе каля [[Гібралтар]]а пасля вяртання з інспекцыйнай паездкі з [[армія Андэрса|арміі У. Андэрса]] на [[Блізкі Усход|Блізкім Усходзе]].