Базідыяльныя грыбы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
'''Базідыяльныя грыбы''', базідыяміцэты (''Basidiomycota'') — [[аддзел, біялогія|аддзел]] ([[клас, біялогія|клас]]) вышэйшых грыбоў з асаблівымі органамі размнажэння — [[базідыя]]мі; у эвалюцыйным развіцці — сістэматычная група, паралельная [[сумчатыя грыбы|сумчатым грыбам]].
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Характарызуюцца наяўнасцю першаснага і другаснага [[міцэлій|міцэлію]] і тыповым для іх базідыяльным споранашэннем. Органы палавога размнажэння у базідыяльных грыбоў адсутнічаюць, палавы працэс ажыццяўляецца ў выглядзе [[саматагамія|саматагаміі]]. Канідыяльнае споранашэнне (бясполае размнажэнне) сустракаецца рэдка.
 
Радок 26 ⟶ 27:
Для базідыяміцэтаў характэрна поўная страта спецыялізаваных палавых клетак. Канідыяльнае (бясполае) споранашэнне трапляецца рэдка; палавое споранашэнне — базідыяспоры. Палавы працэс ідзе па тыпе саматагаміі праз зліццё дзвюх вегетатыўных (саматычных) клетак гаплоіднага міцэлію, што вырастае з [[базідыяспора]]ў. Характэрная марфалагічная асаблівасць базідыяміцэтаў — наяўнасць спражак — дугападобных структур каля папярочных перагародак, што падзяляюць клеткі гіфы. На дыкарыятычным міцэліі ў большасці базідыяміцэтаў фарміруюцца пладовыя целы, на паверхні або ўнутры якіх утвараюцца [[базідыі]]. Пладовыя целы розных тыпаў: гіменіяльныя (спараносны слой — [[гіменій]] — на паверхні цела) і гастэральныя (гіменій унутры цела, замкнёнага да поўнага выспявання базідыяспораў); формы — плоскія, канічныя, капытападобныя, плеўкавыя, распасцёргая на субстраце, падзеленыя на шапку і ножку; кансістэнцыі — мясістыя, дравяністыя, шчыльналямцавыя, скурыстыя.
 
== Пашырэнне і выкарыстанне ==
Да базідыяміцэтаў належаць мікраскапічныя формы і грыбы з буйнымі пладовымі целамі — макраміцэты. Большасць — [[сапратрофы]], мікарызаўтваральнікі, многія — паразіты раслін, узбуджальнікі хвароб сельскагаспадарчых культур (галаўнёвыя і іржаўныя грыбы), гнілі драўніны ([[губавыя грыбы]], [[дамавыя грыбы]]), есць ядомыя ([[апенька]], [[баравік]], [[масляк]], [[падасінавік]], [[сыраежка]] і інш.), лекавыя ([[чага]], [[вясёлка, грыб|вясёлка]]) і ядавітыя ([[мухамор]]ы). Некаторыя віды ([[шампіньён]]ы, [[дрэўнавушка]] і інш.) уведзены ў прамысловае культываванне.
 
Радок 47 ⟶ 49:
 
== Літаратура ==
* Капіч А. Базідыяльныя грыбы // {{Крыніцы/БЭ ў 18 т. Т. |2. Мн., 1996.}}
* Гарибова Л. В., Лекомцева С. Н. Основы микологии: Морфология и систематика грибов и грибоподобных организмов. Учебное пособие. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2005.