Базідыяльныя грыбы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 24:
Характарызуюцца наяўнасцю першаснага і другаснага [[міцэлій|міцэлію]] і тыповым для іх базідыяльным споранашэннем. Органы палавога размнажэння ў базідыяльных грыбоў адсутнічаюць, палавы працэс ажыццяўляецца ў выглядзе [[саматагамія|саматагаміі]]. Канідыяльнае споранашэнне (бясполае размнажэнне) сустракаецца рэдка.
У аснове класіфікацыі базідыяльных грыбоў асаблівасці будовы базідый і пладовых цел. Уключаюць 3 падкласы ([[гетэрабазідыяміцэты]], [[тэліяспораміцэты]], [[холабазідыяміцэты]]), 2 групы парадкаў ([[гастэраміцэты]] і [[гіменаміцэты]]), 20 парадкаў, каля 30000 відаў.
Для базідыяміцэтаў характэрна поўная страта спецыялізаваных палавых клетак. Канідыяльнае (бясполае) споранашэнне трапляецца рэдка; палавое споранашэнне — базідыяспоры. Палавы працэс ідзе па тыпе саматагаміі праз зліццё дзвюх вегетатыўных (саматычных) клетак гаплоіднага міцэлію, што вырастае з [[базідыяспора]]ў. Характэрная марфалагічная асаблівасць базідыяміцэтаў — наяўнасць спражак — дугападобных структур каля папярочных перагародак, што падзяляюць клеткі гіфы. На дыкарыятычным міцэліі ў большасці базідыяміцэтаў фарміруюцца пладовыя целы, на паверхні або ўнутры якіх утвараюцца [[базідыі]]. Пладовыя целы розных тыпаў: гіменіяльныя (спараносны слой — [[гіменій]] — на паверхні цела) і гастэральныя (гіменій унутры цела, замкнёнага да поўнага выспявання базідыяспораў); формы — плоскія, канічныя, капытападобныя, плеўкавыя, распасцёргая на субстраце, падзеленыя на шапку і ножку; кансістэнцыі — мясістыя, дравяністыя, шчыльналямцавыя, скурыстыя.
== Пашырэнне і выкарыстанне ==
Пашыраны па ўсім зямным шары, акрамя Антарктыды; на Беларусі каля 2000 відаў з 12 парадкаў ([[агарыкальныя]], аўрыкулярыяльныя, [[афілафаральныя]], [[галаўнёвыя грыбы]], [[гіменагастральныя]], дакрыміцэтальныя, [[дрыжалкавыя]], [[іржаўныя грыбы]], [[нідулярыяльныя]], лікапердальныя, склерадэрматальныя, фаляльныя).<ref>А. Капіч (1996)</ref>
Да базідыяміцэтаў належаць мікраскапічныя формы і грыбы з буйнымі пладовымі целамі — макраміцэты. Большасць — [[сапратрофы]], мікарызаўтваральнікі, многія — паразіты раслін, узбуджальнікі хвароб сельскагаспадарчых культур (галаўнёвыя і іржаўныя грыбы), гнілі драўніны ([[губавыя грыбы]], [[дамавыя грыбы]]), есць ядомыя ([[апенька]], [[баравік]], [[масляк]], [[падасінавік]], [[сыраежка]] і інш.), лекавыя ([[чага]], [[вясёлка, грыб|вясёлка]]) і ядавітыя ([[мухамор]]ы). Некаторыя віды ([[шампіньён]]ы, [[дрэўнавушка]] і інш.) уведзены ў прамысловае культываванне.
|