Базідыяльныя грыбы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
| mycobank = 90050
}}
'''Базідыяльныя грыбы''', базідыяміцэты (''Basidiomycota'') — [[аддзел, біялогія|аддзел]] (раней разглядаўся як [[клас, біялогія|клас]]) вышэйшых грыбоў з асаблівымі органамі размнажэння — [[базідыя]]мі; у эвалюцыйным развіцці — сістэматычная група, паралельная [[сумчатыя грыбы|сумчатым грыбам]].
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Характарызуюцца наяўнасцю першаснага і другаснага [[міцэлій|міцэлію]] і тыповым для іх базідыяльным споранашэннем. Органы палавога размнажэння ў базідыяльных грыбоў адсутнічаюць, палавы працэс ажыццяўляецца ў выглядзе [[саматагамія|саматагаміі]]. Канідыяльнае споранашэнне (бясполае размнажэнне) сустракаецца рэдка.
 
У аснове класіфікацыі базідыяльных грыбоў асаблівасці будовы базідый і пладовых цел. Уключаюць 33—4 падкласы ([[гетэрабазідыяміцэты]], [[тэліяспораміцэты]], [[холабазідыяміцэты]]), 2 групы парадкаў ([[гастэраміцэты]] і [[гіменаміцэты]])пададзелы, 2016—19 парадкаўкласаў, калязвыш 30000 відаў.
 
Для базідыяміцэтаў характэрна поўная страта спецыялізаваных палавых клетак. Канідыяльнае (бясполае) споранашэнне трапляецца рэдка; палавое споранашэнне — базідыяспоры. Палавы працэс ідзе па тыпе саматагаміі праз зліццё дзвюх вегетатыўных (саматычных) клетак гаплоіднага міцэлію, што вырастае з [[базідыяспора]]ў. Характэрная марфалагічная асаблівасць базідыяміцэтаў — наяўнасць спражак — дугападобных структур каля папярочных перагародак, што падзяляюць клеткі гіфы. На дыкарыятычным міцэліі ў большасці базідыяміцэтаў фарміруюцца пладовыя целы, на паверхні або ўнутры якіх утвараюцца [[базідыі]]. Пладовыя целы розных тыпаў: гіменіяльныя (спараносны слой — [[гіменій]] — на паверхні цела) і гастэральныя (гіменій унутры цела, замкнёнага да поўнага выспявання базідыяспораў); формы — плоскія, канічныя, капытападобныя, плеўкавыя, распасцёргая на субстраце, падзеленыя на шапку і ножку; кансістэнцыі — мясістыя, дравяністыя, шчыльналямцавыя, скурыстыя.